Кністушкі
Кністу́шкі[1] (трансліт.: Knistuški, руск.: Книстушки) — вёска ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Гервяцкага сельсавета.
Вёска
Кністушкі
| ||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьУ XVIII ст. вёска ў Рымдзюнскім войтаўстве Быстрыцкага староства Віленскага павета ВКЛ.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі.
У Першую сусветную вайну з 1915 да 1918 года мясцовасць займалі германскія войскі.
Пасля польска-савецкай вайны (1919—1921) апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, а затым з 1922 года ў міжваеннай Польскай Рэспубліцы, у Гервяцкай гміне Віленска-Трокскага павета Віленскага ваяводства.
З 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.
Да 27 сакавіка 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Рындзюнскага сельсавета[2].
Насельніцтва
правіць- 1886 год — 117 чал., 14 двароў.
- 1905 год — 178 чал.
- 1909 год — 210 чал.
- 1938 год — 220 чал., 40 двароў.
- 1970 год — 133 чал.
- 1999 год — 42 чал.
- 2009 год — 20 чал.
- 2014 год — 15 чал., 12 гаспадарак.
Зноскі
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 9: Гродзенская вобласць, кн. 1 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2015. — 656 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0839-4.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кністушкі