Кола полек у Лідзе

Кола полек у Лідзе — польская жаночая арганізацыя, якая дзейнічала ў Лідзе ў гады 1918—1935; яе задачай была матэрыяльная і маральная падтрымка для польскіх салдатаў — спачатку польскіх атрадаў Лідскай самаабароны, пазней салдатаў рэгулярнага Войска польскага ў час савецка-польскай вайны; у час савецкай улады у Лідзе за студзеня да красавіка 1919 года Кола займалася разведкай для Лідскай самаабароны і падтрымкай для захопленых бальшавікамі польскіх палонных; займалася таксама культурнай і дапаможнай дзейнасцю, падтрымлівала адукацыю.

Касцёл Узвіжання Святога Крыжа (Ліда), на яго плябаніі прайшоў першы сход Кола

Гісторыя правіць

Кола полек у Лідзе стварылася ў лістападзе 1918 года, як другая польская арганізацыя ў гэтым горадзе пасля Нацыянальнай рады Лідскай зямлі. Стварыла яго група жанчын, якія кіраваліся польскім патрыятызмам, без свядомасці існавання цэнтралі Кола полек у Варшаве. У палове лістапада на плябаніі парафіяльнага касцёла адбыўся першы сход, у якім удзельнічалі: Марыя Шукевічова, Гелена Рошкоўская, Марыя Грэбова, Марыя Шкопуўна, Ядвіга Шкопуўна, Вінцэнтына Скавінская, Часлава Мейлунова, Марыя Любовіцкая і Дамініка Івашкевічуўна. Была абранае кіраўніцтва Кола, ў сыклад якога ўвайшлі: Марыя Шукевічова — старшыня, Гелена Рошкоўская — намесніца старшыні, Марыя Грэбова — другая намесніца старшыні, Ядвіга Шкопуўна — сакратар і Вінцэнтына Скавінская — бухгалтэр[1].

Галоўнай мэтай Кола полек была несці матэрыяльную і маральную дапамогу польскім ваенным атрадам, якія фарміраваліся ў Лідзе. Кіраўніцва арганізацыі займалася здабываннем у горадзе і на вёсцы ежы, вопрадак, купляла куханныя акцэсорыі для добраахвотнай Лідскай самаабароны, якая ў той час тварылася. У час Калядаў 1918 года яно заарганізавала для ўдзельнікаў самаабароны ўрачыстаю вячэру. Пасля таго, як Чырвоная армія заняла горад, Кола полек прайшло да канспірацыйнай дзейнасці. Займалася між іншым разведкай, інфармавала кіраўніцтва Лідскай самаабароны, якое працавала па-за горадам, пра планы бальшавікоў і пра сітуацыю у Лідзе. Пасля таго, як бальшавікі разбілі у Лябёдцы конны атрад самаабароны і прывезлі ў Ліду ўзятых у палон кавалерыстаў, Кола полек падтрымлівала матэрыяльна і маральна раненых польскіх добраахвотнікаў, а таксама. У выніку між іншым іх шматлікіх просьбаў, палонныя былі вызваленыя. Пасля здабыцця Ліды рэгулярнымі атрадамі Польскага войска 17 красавіка 1919, Кола полек вярнулася да адкрытай дзейнасці. Яе члены тварылі салдацкія сталовыя, кавярні на вакзале, бібліятэкі, арганізавалі лекцыі, канцэрты, танэчныя вечарыны і супольныя калядныя вячэры для салдатаў. Кола атрымала вусную і пісмовую падзяку за шчырую і плённую працу для салдатаў ад гэн. Станіслава Шэптыцкага, які ў той час быў у Лідзе[1].

У часе наступу Чырвонай арміі на Польшчу ў ліпені 1920 года Кола полек дапамагала польскім раненым, якія ехалі чыгуначнымі транспартамі праз Ліду у заходнім напрамку. Актыўна ўдзельнічалі між іншым у Камітэце збору прадуктаў, перадавала ежу і напоі салдатам у цягніках. Пасля адбіцця Ліды Польскім войскам з рук Чырвонай арміі ў апошнія дні верасня 1920 года, Кола полек вярнулася да адкрытай дзейнасці. Дзякуй падтрымкі кіраўніка штабу палк. Бабкоўскага, арганізацыя атрымала свой офіс. Адкрыла тады Цэнтр Кола полек, які прапанаваў ежу і быў скіраваны ў галоўным да польскай інтэлігенцыі. Кола выдавала штодзённа некалькі бясплатных абедаў для школьнай моладзі, поўнасцю ўтрымлівала дзве дзяўчынкі, якія патрапілі ў школу дзякуй арганізацыі, вела дзетскі сад, перадавала дапамогу, арганізавала святочныя мерапрыемствы і дасылала пачкі хворым і раненым польскім салдатам. Пад канец савецка-польскай вайны Цэнтр Кола полек быў адзінай польскай установай у Лідзе, дзе праходзілі ўсе афіцыйныя ўрачыстасці. У кастрычніку 1922 года Кола полек перадала афіцыйны сцяг Лідскаму палку стралцоў імя Людвіка Нарбута у доказ прызнання заслуг, адданых у барацьбе за незалежнасць Радзімы і ў абароне Лідскага павету ад бальшавікоў. Арганізацыя спыніла сваё існаванне ў палове 1935 года[1].

У памятным альбоме Кола полек знаходзіліся подпісы: прэзідэнта Польшчы Станіслава Вайцяхоўскага, прэзідэнта Польшчы праф. Ігнацыя Масціцкага, марш. Эдварда Рыдз-Сміглага, ксяндза мітрапаліта Рамуальда Ялбжыкоўскага, кс. біскупа Казіміра Мікалая Міхалькевіча, некалькі французскіх і брытанскіх афіцэраў, а таксама шмат іншых асоб, якія пабывалі ў Лідзе[1].

Зноскі

  1. а б в г Samoobrona…. — С. 41−43.

Бібліяграфія правіць