Кола – салодкі газаваны напой, які вытвараецца на аснове арэхаў кола (ці іншых рэчываў), звычайна разбаўлены карамеллю, змяшчае кафеін.

Coca-Cola

Вынаходніцтва правіць

Доктар Джон Сціс Пембертан, хімік з Атланты (штат Джорджыя, ЗША), прыгатаваў у 1886 годзе сіроп карамельнага колеру, які аднёс у найбуйнейшую ў горадзе аптэку. Першыя порцыі сіропу прадаваліся па 5 цэнтаў за шклянку. Хутка прадаўцы пачалі змешваць сіроп з газаванай вадой.

Разам з Кока-колай узніклі іншыя гатункі колы, напрыклад, Пепсі-кола і г.д.

У большасці краін свету кола лічыцца тыпова амерыканскім напоем. Яго ўжыванне лічыцца праявай заходняга светапогляду, што выклікае неадэкватную рэакцыю антыамерыканістаў. Цікавы факт: у Індыі Coca-Cola і Pepsi-Cola з 1970 да 1993 былі забароненыя. У 2002 годзе на рынак выйшла Мекка-Кола як альтэрнатыва заходнім маркам, якая зарыентаваная на мусульманскіх кліентаў (вытворца частку грошай пералічваў палестынцам).

Склад правіць

Першапачаткова галоўным кампанентам колы быў арэх колы і вытворны з куста кокі какаін. Апошні ў 1903 годзе быў выдалены з рэцэптуры, калі стала вядома небяспечнасць какаіна. Сёння выкарыстоўваецца кока без какаіна (але гэта дакладна невядома, таму што рэцэпт засакрэчаны некалькі дзесяткаў гадоў таму). Адзін кубак (250 мл) колы змяшчае 6 чайных лыжак цукру.

Тыповы смак цяперашняй колы атрымліваюць дабаўкамі ваніліна, цімтавага алею, алею гваздзіка і лімона.

Кола мае большую кіслотнасць за воцат, што вядзе да гастрытаў і язваў страўніка. Кола таксама змяшчае і фосфарную кіслату, якая шкодна для чалавека (выводзіць кальцый з арганізма).

Найпапулярнейшыя напоі колы правіць