Колер з іншых светаў
«Колер з іншых светаў» (англ.: The Colour Out of Space, таксама «Касмічны колер», «Колер з космасу», «Ззянне звонку») — напісанае ў сакавіку 1927 года апавяданне амерыканскага пісьменніка Говарда Філіпса Лаўкрафта. Твор сумяшчае ў сабе элементы жахаў і навуковай фантастыкі. Сам Лаўкрафт лічыў «Колер…» сваім лепшым творам[1]. Апавяданне было ўпершыню апублікавана праз паўгода пасля напісання — у вераснёвым нумары часопіса Amazing Stories.
Колер з іншых светаў | |
---|---|
The Colour Out of Space | |
Жанр | Лаўкрафтаўскія жахі |
Аўтар | Говард Філіпс Лаўкрафт |
Мова арыгінала | англійская |
Дата напісання | сакавік 1927 |
Дата першай публікацыі | Amazing Stories, (верасень 1927) |
Апублікаваны ў | Amazing Stories |
Выдавецтва | Amazing Stories |
Месца публікацыі | ЗША |
Цыкл | Cthulhu Mythos[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Твор апісвае жудасныя падзеі, якія здарыліся з сям'ёй амерыканскіх фермераў пасля падзення загадкавага метэарыта. Асноўны прыём апавядання — колер, нябачаны раней для чалавецтва (адгэтуль і назва). Гэта адлюстроўвае адну з галоўных ідэй Лаўкрафта — наяўнасць нейкіх рэчаў за гранню людскага разумення і пазнання і мізэрнасць чалавечых ведаў пра Сусвет.
Зноскі
- ↑ С. Т. Джошы, The Annotated Lovecraft, стар. 57.
Спасылкі
правіць- Арыгінальны тэкст (англ.)