Колпіна (возера, басейн Тураўлянкі)
Колпіна — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, за 11 км на поўдзень ад горада Полацк, за 0,5 км на захад ад вёскі Міжлессе, у басейне ракі Тураўлянка.
Колпіна | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 132,1 м |
Даўжыня | 0,36 км |
Шырыня | 0,19 км |
Плошча | 0,04 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 0,85 км |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні 0,04 км². Даўжыня 0,36 км, найбольшая шырыня 0,19 км. Даўжыня берагавой лініі 0,85 км.
Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, зверху парослыя лесам. Вакол возера забалочаны выган (шырыня 50—170 м). На поўдні выцякае ручай у возера Суя. Возера істотна зарастае.
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.