Суя
Су́я[2][3] — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца за 18 км на поўдзень ад Полацка, каля вёскі Плусы. Належыць да групы Ушацкіх азёр. Знаходзіцца ў басейне ракі Тураўлянка.
Суя | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 123,2[1] м |
Даўжыня | 2,75 км |
Шырыня | 0,82 км |
Плошча | 1,54 км² |
Аб’ём | 0,00328 км³ |
Найбольшая глыбіня | 3,6 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,21 ‰ |
Празрыстасць | 1,9 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 727 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Назва
правіцьНазва Суя фінскага паходжання, яе гідранімічны аналаг — назва возера Suoja на Аўкштайцкім Паазер’і. Апошнюю звязваюць з фінскім suo «балота» і назвай Suo-järvi (возера ў Карэліі), што значыць «забалочанае возера»[4].
Назва, магчыма, з’яўляецца пазнейшай фінскай калькай з балцкай першакрыніцы, якая, відаць, захавалася ў назве недалёкага ад яго возера Палазер’е. Адпачатная балцкая форма гэтай назвы аднаўляецца ў выглядзе тыпу *Pal-eźera(n) (літоўскае ežeras, пруск. azaran «возера»). Яе значэнне можна перадаць як «Возера, што разлілося» або нават аднаслоўна «Разліў». Назва можа сягаць часоў пасляледавікоўя — Палазер’е ў складзе кангламерацыі азёраў, якія ў пасляледавіковы час утваралі адно вялікае азярышча.
Узнікненне назвы-калькі Суя магло адбыцца пасля пачатку насоўвання ў 4400—4200 гг. да н.э. фінамоўных прадстаўнікоў археалагічнай культуры грабеньчата-ямкавай керамікі на тэрыторыі протабалцкіх нарвенскай і нёманскай культур (на поўдзень ад Дзвіны археалагічна вядомыя толькі асобныя астраўкі, звязаныя з культурай грабеньчата-ямкавай керамікі, найперш ля азёраў)[5].
Гідраграфія
правіцьПлошча паверхні Суі складае 1,54 км². Даўжыня 2,75 км, найбольшая шырыня 0,82 км. Даўжыня берагавой лініі 8,1 км. Найбольшая глыбіня возера дасягае 3,6 м, сярэдняя складае каля 2,1 м. Плошча вадазбору 787 км². Аб’ём вады ў возеры 3,28 млн м³.
Катлавіна возера падпруднага тыпу, выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Вышыня схілаў катлавіны 5—8 м на паўднёвым усходзе, на поўдні месцамі дасягае 14 м. Схілы стромкія, пясчаныя. Берагавая лінія ўтварае некалькі заліваў. Берагі нізкія, пясчаныя, на захадзе возера забалочаныя. У паўночнай частцы возера берагі месцамі сплавінныя (шырыня сплавіны да 10 метраў). Пойма возера забалочаная, шырынёй 10—20 метраў. Дно плоскае, выслана крэменязёмістым сапрапелем. У прыбярэжнай частцы дно пясчанае.
Возера Суя эўтрофнае. Злучана пратокамі з азёрамі Гомель і Туроўля. У Сую ўпадаюць 4 ручаі. Надводная прыбярэжная расліннасць займае паласу 8—50 метраў да глыбіні 0,7 м. Зарастае падводнай расліннасцю каля 40 % плошчы возера да глыбіні ў 2 метры.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, лінь, акунь, судак і іншыя віды рыб.
Каля возера знаходзіцца вёска Плусы, праходзіць аўтамабільная дарога Р46. Суя ўваходзіць у зону адпачынку «Азёрная».
Зноскі
- ↑ Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз. (руск.)
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ ЭПБ 1986.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 320.
- ↑ A. Girininkas. Baltų kultūros ištakos II. Klaipėda, 2011. С. 102—107.
Літаратура
правіць- Смірноў С. А. Су́я // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 46—47. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Су́я // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 301. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Су́я // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 356—357. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 20. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз. (руск.)
Спасылкі
правіць- Возера Суя(недаступная спасылка) // Белорусский Посейдон Архівавана 30 мая 2010.
- Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 6 кастрычніка 2021. (руск.)
- Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 8 сакавіка 2021. (руск.)