Туроўля, Тураўля (Емяльянікі) — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці.

Туроўля
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 122,9 м
Даўжыня 3,2 км
Шырыня 0,5 км
Плошча 0,9 км²
Аб’ём 0,00025 км³
Даўжыня берагавой лініі 8,7 км
Найбольшая глыбіня 0,8 м
Сярэдняя глыбіня 0,3 м
Гідралогія
Салёнасць да 0,22 ‰
Басейн
Плошча вадазбору 803,5 км²
Упадаюць ручаі, пратока
Выцякаюць Тураўлянка
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Туроўля (Беларусь)
Туроўля
Туроўля
Туроўля (Віцебская вобласць)
Туроўля
Туроўля
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Знаходзіцца за 16[1] км на поўдзень ад Полацка, ў басейне ракі Тураўлянка[2] (прыток Заходняй Дзвіны), за 5 км у напрамку на паўночны ўсход ад аграгарадка Гомель[1], каля вёскі Емяльянікі. Належыць да групы Ушацкіх азёр.

Плошча паверхні возера складае 0,9[3] км². Даўжыня 3,2 км, найбольшая шырыня 500 м. Найбольшая глыбіня возера — 0,8[3] м, сярэдняя каля 0,3 м. Даўжыня берагавой лініі 8,7 км. Плошча вадазбору 803,5 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 10—18 м, на паўночным усходзе 7—9 м. Берагі высокія і забалочаныя, месцамі спадзістыя і пясчаныя. Дно, за выключэннем вузкай паласы ўздоўж берага, выслана слоем сапрапелю таўшчынёй да 9 м. Возера Туроўля дыстрофнае, моцна зарастае. Праточнае. Упадае пратока з возера Суя і ручаі, на паўночным усходзе выцякае рака Тураўлянка.

У возеры водзяцца лінь, карась, шчупак, акунь, плотка, краснапёрка і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. а б Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» (руск.)
  2. Республика беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)
  3. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура правіць

  • Туроўля // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  • Туроўля // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 50. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 20. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)
  • Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць