Коматава
Ко́матава[1] (трансліт.: Komatava, руск.: Комотово) — вёска ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Абухаўскага сельсавета.
Вёска
Коматава
| ||||||||||||||||||
Назва
правіцьУ балцка-літоўскім двухасноўным імені Комат (< Kómatas) першая аснова Ko- як у імені Комін (< Kominas), якое фіксуецца ў Перапісе вялікалітоўскага войска 1528 г. у форме імені па-бацьку “Янъ Коминович”. Другая аснова Mat- як у двухасноўных імёнах Рамат, Скумат (< Ramatas, Skumatas), ад якіх тапонімы Раматова ля Маларыты, Скуматы (былі паміж Оршай і Смаленскам, ля Якіменкаў), таксама ў прускіх аднаасноўных імёнах Mateyco, Mattyl, Matto, Mattule.
Гісторыя
правіцьМагчыма, у канцы XIII ст. тут знаходзілася сядзіба судаўскага князя Команта, пра якую дакладна вядома адно, што была паблізу Горадна.
Згадваецца з 1388 года. З XVI ст. вядома царква Св. Спаса ў Коматаве[2]. У 1844 годзе пабудавана Праабражэнская царква.
Летам 2009 г. «чорныя капацелі» разрабавалі побач з Коматава сярэдневяковыя могілкі.
Ваколіцы Коматава трапілі ў зону затаплення Гродзенскай ГЭС.
Славутасці
правіць- Спаса-Праабражэнская царква (1844)
- Жылы дом (1930-я)
Вядомыя асобы
правіць- Антон Сямёнавіч Будзіловіч, расійскі славіст і філолаг.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Палімпсест-2011. — С. 173.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Коматава
- Коматава на сайце Глобус Беларусі (руск.)