Спаса-Праабражэнская царква (Коматава)
Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у в. Коматава Гродзенскага раёна.
Праваслаўны храм | |
Спаса-Праабражэнская царква | |
---|---|
![]() | |
53°34′24,30″ пн. ш. 24°02′25,15″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Коматава |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Гродзенская і Ваўкавыская епархія |
Архітэктурны стыль | з рысамі класіцызму |
Будаўніцтва | 1844—1846 гады |
Статус |
![]() |
![]() |
Гісторыя правіць
Знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы вёскі, на беразе р. Нёман. Пабудавана ў 1844 — 1846 гг. з дрэва.
Архітэктура правіць
Помнік народнага дойлідства з рысамі класіцызму. Адназрубная прамавугольная ў плане пабудова з традыцыйнай чацверыковай званіцай з гранёным шатром, накрытая двухсхільным дахам з вальмай над алтарнай часткай, мае арачныя вокны-біфорыумы. Яны разам з лапаткамі ў прасценках ствараюць раўнамерны рытм бакавых гарызантальна ашаляваных фасадаў. Над апсідай узвышаецца цыбулепадобны купал на васьмігранным барабане. У дэкоры трохнефнага інтэр'ера манументальная алейная размалёўка.
Літаратура правіць
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Спаса-Праабражэнская царква (Коматава)
- Спаса-Праабражэнская царква (Коматава) на сайце Radzima.org
- Спаса-Праабражэнская царква (Коматава) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Спаса-Праабражэнская царква (Коматава) на сайце «Архіварта»