Комі-зыранская мова — адна з пермскіх моў (галіна фінаўгорскіх) моў. Пашырана ў Рэспубліцы Комі, часткова на Кольскім паўвостраве, у Ямала-Ненецкай і Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругах Расіі. Дыялекты: прысыктыўкарскі (аснова літаратурнай мовы), ніжневычагодскі, верхневычагодскі, сярэднесысольскі, верхнесысольскі, вымскі, лузкалецкі, іжамскі, пячорскі, удорскі. У адрозненне ад роднаснай ёй комі-пярмяцкай мовы характэрна захаванне гука «л» ва ўсіх дыялектах, націск на 1-м складзе, клічная форма назоўнікаў на -öй. У марфалогіі — адзінае скланенне і спражэнне. У лексіцы шмат аднаскладовых слоў.

Да пачатку 20 стагоддзя ў комі-зыран не было адзінай літаратурнай мовы (рэлігійная літаратура выдавалася на дыялектах). Літаратурная мова склалася пасля 1917 года. Пісьменства створана місіянерам Стафанам Пермскім у 2-й палове 14 стагоддзя. У 17 стагоддзі выцеснена пісьменства на аснове кірыліцы. З 1918 года выкарыстоўваецца рускі алфавіт, з 1920 года — са значна змененымі графемамі, з пачатку 1930-х — лацінка, з канца 1930-х гадоў — руская графіка з увядзеннем дадатковых літар «і», «ö».

Літаратура правіць