Конанаўшчына

вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Конанаўшчына  — вёска ў Буркоўскім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Вёска
Конанаўшчына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Вышыня цэнтра
122 м[1]
Насельніцтва
176 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
2344
Паштовыя індэксы
247635[2]
Аўтамабільны код
3
СААТА
3203846032
Конанаўшчына на карце Беларусі ±
Конанаўшчына (Беларусь)
Конанаўшчына
Конанаўшчына (Гомельская вобласць)
Конанаўшчына

Геаграфія правіць

Размяшчэнне правіць

У 23 км на паўночны захад ад Брагіна, 28 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 139 км ад Гомеля.

Водная сістэма правіць

На ўсходзе — сетка меліярацыйных каналаў.

Транспартная сістэма правіць

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Брагін-Хойнікі.

Планіроўка складаецца з ледзь выгнутай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя правіць

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя. У 1765 годзе ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяводства ВКЛ. Пасля 2-га раздзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1850 годзе валоданне графіні Ракіцкай. У 1897 годзе ў Мікуліцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.

З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Конанаўшчынскага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акруг. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Дакладны шлях», працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны фашысты ў 1943 годзе цалкам спалілі вёску і забілі 9 жыхароў. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Чырвоны Кастрычнік» (цэнтр — вёска Мікулічы). Размяшчаліся пачатковая школа, фельчарска-акушэрскі пункт, бібліятэка.

Насельніцтва правіць

Колькасць правіць

  • 2004 год — 65 гаспадарак, 176 жыхароў.

Дынаміка правіць

  • 1765 год — 9 двароў.
  • 1850 год — 95 жыхароў.
  • 1897 год — 27 двароў, 234 жыхара (паводле перапісу).
  • 1908 год — 37 двароў.
  • 1930 год — 72 двары, 367 жыхароў.
  • 1959 год — 409 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 65 гаспадарак, 176 жыхароў.
  • 2006 год (01.01.2006) — 61 гаспадарка, 175 чалавек, з якіх 37 ва ўзросце да 16 гадоў, 79 — у працаздольным і 59 — старэйшым за працаздольны.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0