Конга (мова)

мова, на якой размаўляюць конга, якія жывуць у Анголе і двух Конга

Ко́нга (саманазва: Kikongo) — мова, распаўсюджаная на захадзе Цэнтральнай Афрыкі, пераважна ў Рэспубліцы Конга, Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга і Анголе. Належыць да моўнай групы банту.

Конга
Саманазва Kikongo
Краіны Рэспубліка Конга, Ангола,Дэмакратычная Рэспубліка Конга
Рэгіёны Цэнтральная Афрыка
Афіцыйны статус  ДР Конга
Агульная колькасць носьбітаў 8,5 млн (2012)
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Афрыкі

Нігера-кангалезская макрасям'я

Бенуэ-кангалезская сям'я
Бантоідная галіна
група банту
Мовы Конга
Пісьменнасць лацінка
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 кон 326
ISO 639-1 kg
ISO 639-2 kon
ISO 639-3 kon
WALS kon
Ethnologue kon
IETF kg
Glottolog core1256
Вікіпедыя на гэтай мове

Родная мова народа конга. У 2012 г. мова конга стала ўжывалася 6,5 млн носьбітаў, яшчэ 2 млн носьбітаў ёй карысталіся як другой мовай.

Гісторыя

правіць

Мова конга сфарміравалася ў дзяржаве Каралеўства Конга. У XVI ст. партугальскія місіянеры пераклалі на яе катэхізіс. У 1645 г. была складзена першая граматыка. У 1648 г. надрукаваны слоўнік. Поўны пераклад Бібліі з’явіўся ў 1905 г.

Асаблівасці

правіць

Мова конга з’яўляецца тонавай. Падзяляецца на 9 буйных дыялектаў. Крэольскі дыялект кітуба з’яўляецца афіцыйнай мовай у Рэспубліцы Конга. У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга ён ужываецца пад назвай конга і таксама мае афіцыйны характар.

У наш час існуе некалькі версій літаратурнай мовы, аднак усе версіі заснаваны на лацінцы.

Кароткі размоўнік

правіць
Конга Беларуская мова
Inga (éé) Так
Ve Не
Yenge Прывітанне
Nki kele zina na nge? Як тваё імя?
Mono me katuka na Belarusi Я з Беларусі
Matondo Дзякуй
Ka diambu ko Калі ласка
Mono ke bakisa ve Не разумею
Lolula mono Прабачце
Lungonia! Мае віншаванні!
Yai kele inki ntalu? Колькі гэта каштуе?
Lusadisu Дапамажыце

Спасылкі

правіць