Контаўты
Контаўты — шляхецкі род, прадстаўнікі якога ў XV ст. займалі ў Жамойці ўплывовае становішча. Мікалай (Контаўт) упамінаецца як стараста жамойцкі ў 1436—1441 гадах. Меў вялікі аўтарытэт сярод жамойцкіх баяр у пачатку праўлення вялікага князя Казіміра (1440—1492). Пасля ўмацавання ўлады апошняга жамойцкім старастам прызначаны Кезгайла Валімунтавіч, але Мікалай (Контаўт) захаваў уплывовае становішча і быў памочнікам пры Кезгайле. Ян, сын Мікалая (Контаўта), пры заключэнні шлюбу з Ядвігай, дачкой віленскага ваяводы Алехны Судзімонтавіча, атрымаў ад вялікага князя Аляксандра Ягелончыка маёнткі Паюр’е, Крожы (Кельмы) і Цітавяны. У канцы XV ст. Ян памёр бяздзетным, яго ўдава Ядвіга выйшла замуж за Станіслава Барташавіча Мантоўтавіча, перадаўшы яму ў якасці вена (з дазволу вялікага князя) маёнткі мужа, пры ўмове, што іх частка пяройдзе да пляменніка Яна Контаўтавіча — Мікалая Шэмета. Маёнткі Контаўтаў з цягам часу перайшлі ў валоданне інш. родаў.
Літаратура
правіць- Grużewski В. Kościół Ewangelicko-Reformowany w Kielmach. Warszawa, 1912. S. 343—348.
- Контаўты // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх