Адкрыць галоўнае меню

Ко́пцкае пісьмо́ — літарнае пісьмо, створанае ў 2 ст. егіпцянамі—перакладчыкамі Бібліі на егіпецкую мову для прапаганды хрысціянства сярод егіпецкага насельніцтва.

Копцкае пісьмо
Тып: кансанантна-вакалічнае пісьмо
Мовы: копцкая мова
Месца ўзнікнення: Эліністычны Егіпет
Перыяд: IIXIV стст.
Знакаў: 31 літара + 1 знак, які мае толькі лікавае значэнне
Найдаўнейшы запіс: найстаражытныя тэксты, блізкія да копцкага пісьма — пераклады Бібліі III стагоддзя н.э..
Паходжанне: грэчаскае пісьмо
Роднасныя: старанубійскае пісьмо, лацініца, кірыліца, армянскае пісьмо
ISO 15924: Copt
Копцкія літары (бахайрскае пісьмо)

Складанае і спецыфічнае егіпецкае пісьмо, якім да таго часу карысталіся егіпцяне, было непрыдатным для перакладу іншамоўнага тэксту.

У аснову копцкага пісьма быў пакладзены грэчаскі алфавіт: 24 крыху відазмененыя грэчаскія літары і дадатковыя 8 знакаў дэматычнага пісьма (спрошчанага егіпецкага), што перадавалі гукі, для пазначэння якіх не было грэчаскіх літар.

З выцясненнем копцкай мовы копцкае пісьмо выйшла з ужытку і захавалася толькі ў рэлігійных тэкстах коптаў.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць