Крапоткін (горад)
Крапоткін[2] (руск.: Кропоткин) — горад (з 1921 года) у Расіі, у складзе Краснадарскага края. Насельніцтва 80,0 тыс. чалавек (2005). Заснаваны пасля 1778 года.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Горад размешчаны на правым беразе ракі Кубань, за 136 км на паўночны ўсход ад Краснадара. Вузлавая чыгуначная станцыя (Каўказская) Паўночна-Каўказскай чыгункі.
Цэнтр харчовай прамысловасці: маслаэкстракцыйны, кансервавы, малочны, піваварны заводы, мясакамбінат, хлебакамбінат. Хімічная прамысловасць: хімзавод, фабрыка бытавой хіміі. Эксперыментальны машынабудаўнічы завод. Вытворчасць будматэрыялаў
Зноскі
- ↑ Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
- ↑ карта Краснадарскага края — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).