Красны Яр (Пухавіцкі раён)
вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі
Красны Яр[1] (трансліт.: Krasny Jar, руск.: Красный Яр) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дукорскага сельсавета.
Вёска
Красны Яр
|
Гісторыя
правіцьНаселены пункт заснаваны як пасёлак Чырвоны Яр у 1920-я гады ў Беларускай ССР на землях колішняга маёнтка Кастрынь.
У 1926 годзе пасёлак у Дрычынскім сельсавеце Пухавіцкага раёна. З 12 лютага 1935 года ў Рудзенскім, з 6 ліпеня 1935 года ў Смілавіцкім, з 11 лютага 1938 года ў Рудзенскім раёнах. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
У 1980 годзе ў калгасе «Камсамолец».
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Дрычынскага сельсавета[2].
Насельніцтва
правіць- 1960 год — 47 жыхароў
- 2002 год — 6 двароў, 11 жыхароў
- 2009 год — 3 жыхары
- 2019 год — 7 жыхароў[3]
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 18 красавіка 2024.
Літаратура
правіць- Чырвоны Яр // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 195. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх