Кругавец-Калінінскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Кругавец-Калі́нінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Кругавец-Калініна.

Кругавец-Калінінскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Добрушскі раён
Уключае 3 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Кругавец-Калініна
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва (2009) 1 109
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Кругавец-Калінінскі (Кругавецкі) сельсавет у складзе Чырванабудскага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Церахоўскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Церахоўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 26 мая 1960 года ў склад Ленінскага сельсавета перададзены пасёлак Леніндар[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Добрушскага раёна. 29 жніўня 1974 года скасаваны пасёлак Гарадок[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1109 чалавек[3], з іх 88,2 % — беларусы, 8,7 % — рускія, 2,7 % — украінцы[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  2. Рашэнні выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 жніўня і 26 верасня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 34 (1444).
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года Архівавана 11 кастрычніка 2020. (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.