Крыжакі (раман)
«Крыжакі» (польск.: Krzyżacy) — гістарычны раман Генрыка Сянкевіча, упершыню апублікаваны ў друкаваным выданні «Ілюстраваны Тыднёвік» у 1897—1900 і ў выглядзе кнігі — у 1900 годзе. Час дзеяння ахоплівае дзесяцігоддзе паміж 1399 (год смерці каралевы Ядвігі) і 1410 (Грунвальдская бітва).
Крыжакі | |
---|---|
польск.: Krzyżacy | |
| |
Жанр | гістарычны раман |
Аўтар | Генрык Сянкевіч |
Мова арыгінала | польская |
Дата напісання | 1897—1900 |
Дата першай публікацыі | 1900 |
Выдавецтва | «Tygodnik Illustrowany» |
Месца публікацыі | Варшава |
Пераклад на беларускую | Міхаіл Кенька, 1997 |
Папярэдні | «Quo vadis» |
Наступны | «На полі славы» |
Персанажы | Danusia Jurandówna[d], Jagienka of Zgorzelice[d], Jurand of Spychów[d], Q11772020?, Zbyszko of Bogdaniec[d], Ягайла, Ядвіга Анжуйская, Януш I Мазавецкі[d], Данута Кейстутаўна[d], Вітаўт, Ульрых фон Юнгінген, Земавіт IV Плоцкі, Kuno von Lichtenstein[d], Завіша Чорны, Powała of Taczew[d], Зындрам з Машкавіц[d], Марцін з Урацімавіц, Аляксандра Альгердаўна і Q9392768? |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Падчас публікацыі раман увасабляў пратэст супраць германізацыі, якую праводзілі прускія ўлады. Сянкевіч пісаў «Крыжакоў» каб падбадзёрыць сэрцы (польск.: ku pokrzepieniu serc) палякаў. Ён хацеў, каб яго кніга паказала Польшчу ў часы яе ўздыму і магутнасці.
Сюжэт
правіцьГістарычным фонам для крыжакоў абраны перыяд канфлікту ягелонскай Польшчы з Тэўтонскім ордэнам. У час напісання рамана аўтар выкарыстоўваў «Хроніку Янка з Чарнікова» (польск.: «Kroniki Janka z Czarnkowa»), «Гісторыю Яна Длугаша» (польск.: «Historii Jana Długosza»), працы такіх гісторыкаў, як Смолка (польск.: Smolka) і Шайноха (польск.: Szajnocha), нямецкія і французскія гістарычныя работы, карты і г. д.
Галоўныя героі рамана — Юранд са Спыхава і яго дачка Дануся, а таксама польскі рыцар Мацько і яго пляменнік Збышка з Багданца. Трагічнае каханне Збышка і Данусі складае меладраматычную лінію кнігі, а барацьба са здрадніцкімі тэўтонцамі мусіла ўзняць дух палякаў, якія знаходзіліся ў няволі.
Кульмінацыяй рамана з'яўляецца пераможная бітва пад Грунвальдам, прадстаўленая як польска-літоўскі трыумф. Ход бітвы Сянкевіч узнавіў паводле Яна Длугаша і пад уплывам палатна Яна Матэйкі.
У 1900 годзе кніжнае выданне рамана ўвянчала 20-годні юбілей творчасці пісьменніка.
Раман «Крыжакі» ў сувязі з антынямецкімі настроямі ў Польшчы стаў першай кнігай, выдадзенай у краіне пасля завяршэння Другой сусветнай вайны; раман выйшаў у жніўні 1945 года[1].
Кнігу пераклалі на 25 моў, у тым ліку на беларускую (Міхаіл Кенька, выд. 1997).
Экранізацыя
правіцьУ 1960 годзе, у 550-ю гадавіну бітвы пад Грунвальдам, рэжысёрам Аляксандрам Фордам паводле рамана быў зняты прыгодніцкі фільм пад назвай «Крыжакі».
Беларускія пераклады
правіць- Крыжакі: Раман: Для ст. шк. ўзросту / Пер. з пол. М. П. Кенькі; [Прадм. і камент. М. П. Кенькі]. — Мн.: Вытвор.-камерц. інавац. прадпрыемства «Асар», 1997. — 719 с. — (Школьная бібліятэка).
Зноскі
- ↑ H. Markiewicz, Henryk Sienkiewicz, Polski Słownik Biograficzny, t. 37, 1996—1997, s. 214. (польск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Крыжакі (раман)