Крызіс у Панкіскай цясніне

Крызіс у Панкіскай цясніне — палітычны крызіс у пачатку 2000-х, які разгарэўся вакол Панкіскай цясніны, дзе нарошчвалі сваю прысутнасць «Аль-Каіда» і розныя экстрэмісцкія групоўкі Каўказа.

Крызіс у Панкіскай цясніне
Дата 20002003
Месца Панкіская цясніна
Вынік Грузія аднавіла кантроль над рэгіёнам
Праціўнікі
Грузія
пры падтрымцы:
 Расія
 ЗША
Джыхад Аль-Каіда
Чачэнскія баевікі
Камандуючыя
Эдуард Шэварднадзэ Джыхад Абу Атыя[1]
Джыхад Абу Мусаб аз-Заркаві[2]
Хатаб
Сілы бакоў
1000 паліцыянтаў і вайскоўцаў[3] (станам на восень 2003) Джыхад некалькі дзясяткаў байцоў з арабскіх краін[3] (станам на кастрычнік 2002)
невядома
Страты
некалькі палонных[3] (станам на 3 верасня 2003) Джыхад невядома
байцамі «Аль-Каіды» 1 забіты і 1 машына сагнана[3] (станам на 3 верасня 2003)

Цясніна правіць

Панкіская цясніна размешчана ў Ахмецкім муніцыпалітэце Грузіі ў вярхоўях ракі Алазані. Цясніна праходзіць на адлегласці 60 км паралельна грузіна-расійскай мяжы, і аддзелена ад яе горным хрыбтом. Працягласць яе складае 60 кіламетраў, шырыня — каля пяці кіламетраў. У цясніне размешчаны населеныя пункты чачэнцаў-кісцінцаў[4].

Ход падзей правіць

У 1990-х і пачатку 2000-х уплыў ісламісцкіх груповак на Каўказе дасягнуў свайго піку. У гэты час вядомы іарданскі тэрарыст Абу Мусаб аз-Заркаві[2] вырашыў перабрацца ў Панкіскую цясніну, адкуль ён мог бы таксама трапіць у Чачню, дзе мелася моцная прысутнасць «Аль-Каіды». Пасля гэтага ўрады Расіі і ЗША ціснулі на Грузію, каб тая зачысціла рэгіён ад тэрарыстаў, але ніякіх актыўных дзеянняў грузінскае кіраўніцтва не здзяйсняла. Да кастрычніка 2002 года ў Грузіі ўжо налічвалася некалькі дзясяткаў арабскіх баевікоў[5].

Тым часам баевікі з «Аль-Каіды» сагналі машыну чачэнскіх баевікоў, забіўшы кіроўцу, захапіўшы невядомую колькасць камбатантаў. Толькі пасля гэтага Грузія прыступіла да больш рашучых дзеянняў. Ужо 3 верасня 2003 года прэзідэнт Эдуард Шэварнадзэ заявіў, што сілы бяспекі Грузіі ўсталявалі поўны кантроль над Панкіскай цяснінай. У канцы кастрычніка Грузія накіравала ў рэгіён 1000 паліцыянтаў і вайскоўцаў, стварыўшы кантрольна-прапускныя пункты і паабяцаўшы навесці парадак. Пазней Грузія заявіла, што плануе нарошчваць колькасць памежных войскаў каля Чачні і Інгушэціі. Расія абвінаваціла Грузію ў супрацоўніцтве з чачэнскімі баевікамі і садзейнічанні ім пры перасячэнні грузіна-расійскай мяжы[3].

Фактычна аперацыя ў цясніне была завершана яшчэ ў 2003 годзе, аднак Грузія пачала вывад унутраных войскаў з рэгіёну ў студзені 2005 года[6][7].

Хімічная зброя правіць

У 2003 годзе дзесяткі жыхароў Паўночнай Афрыкі (у асноўным алжырцы), якія падазраваліся ў стварэнні хімічнай зброі, былі злоўлены сумеснымі намаганнямі праваахоўных органаў Вялікабрытаніі, Францыі і Іспаніі. Паліцыям гэтых краін удалося высветліць, што ў стварэнні, а таксама ў транспарціроўцы, хімічнай зброі замяшаны Абу Мусаб аз-Заркаві і чачэнскія баевікі. Меркавалася, што з Панкіскай цясніны, наводненай радыкаламі, баявыя атрутныя рэчывы паступалі ў Ірак, аднак доказаў гэтаму не было знойдзена. Пасля правядзення аперацыі ў Панкіскай цясніне было выяўлена некалькі лабараторый «Аль-Каіды», дзе вырабляўся рыцын, адзін з відаў хімічнай зброі.

Заўвагі правіць

  1. File:Powell UN Iraq presentation, alleged Terrorist Network.jpg
  2. а б Ricin Fever: Abu Musab al-Zarqawi in the Pankisi Gorge. Jamestown. Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2012.
  3. а б в г д Filkins, Dexter. U.S. Entangled in Mystery of Georgia's Islamic Fighters. NYTimes.com (15 чэрвеня 2003). Архівавана з першакрыніцы 4 December 2017.
  4. Апісанне
  5. Archived copy. Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2004. Праверана 26 жніўня 2004.
  6. "Хронология – 2005". Civil Georgia. 2006-01-09. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |deadurl= (даведка)
  7. Smith, Craig S.. French Seize 2 Algerians in Terrorist Inquiry. NYTimes.com (15 мая 2004). Архівавана з першакрыніцы 7 October 2017.