Крымская федэральная акруга
Крымская федэральная акруга (руск.: Крымский федеральный округ) — былая федэральная акруга Расійскай Федэрацыі[заўв 1], якая існавала з 21 сакавіка 2014[1] года па 28 ліпеня 2016 года[2].
У склад акругі ўваходзілі два суб’екты федэрацыі: Рэспубліка Крым і горад федэральнага значэння Севастопаль. Размешчана на Крымскім паўвостраве. Па колькасці суб’ектаў, колькасці насельніцтва, памерах тэрыторыі, акруга з’яўлялася найменшай сярод федэральных акруг, саступаючы ўсім астатнім у некалькі разоў. З’яўлялася адзінай акругай-паўэксклавам, якая не мае сухапутнай мяжы з іншымі акругамі і асноўнай тэрыторыяй Расіі (але мае яе з іншай дзяржавай — Украінай).
Адміністрацыйным цэнтрам акругі з’яўлялася сталіца Рэспублікі Крым горад Сімферопаль, нягледзячы на тое, што найбуйнейшым горадам Крыма і Крымскай федэральнай акругі з’яўляўся горад Севастопаль, што сярод федэральных акруг характэрна толькі для Паўночна-Каўказскай федэральнай акругі.
Паўнамоцным прадстаўніком прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Крымскай федэральнай акрузе ўвесь час яго існавання быў Алег Белавенцаў. 28 ліпеня 2016 года акруга была аб’яднана з Паўднёвай федэральная акругай.
Большасць дзяржаў-членаў ААН, у тым ліку і Украіна, не прызнае далучэнне Крыма да Расіі.
Склад акругі
правіць№ | Сцяг | Суб’ект Федэрацыі | Плошча (км²) |
Насельніцтва | Адміністрацыйны цэнтр | |
---|---|---|---|---|---|---|
1 | Рэспубліка Крым | 26081[3][4][5] | 1 893 245 | Сімферопаль | ||
2 | Горад федэральнага значэння Севастопаль |
1080[заўв 2][заўв 3] | 380 725 | Севастопаль |
Заўвагі
правіць- ↑ Гэты аб’ект размешчаны на тэрыторыі паўвострава Крым і кантралюецца Расіяй. Міжнародная супольнасць не прызнае ўключэнне Крыма ў склад Расіі і лічыць яго анексіяй часткі тэрыторыі Украіны (гл. Рэзалюцыю 68/262 Генеральнай Асамблеі ААН).
- ↑ У тым ліку суша — 864 км², марская акваторыя — 216 км²[6].
- ↑ Плошча тэрыторыі рэгіёна (горада федэральнага значэння Севастопаль) складае 1079,6 км², у тым ліку 216,0 км² марскіх бухт, якія з’яўляюцца тэрытарыяльнымі водамі, а таксама 863,6 км² сушы[7].
Крыніцы
правіць- ↑ Путин подписал указ об образовании КФО(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2014. Праверана 28 студзеня 2016.
- ↑ Путин объединил Южный и Крымский федеральные округа
- ↑ Рэспубліканскі камітэт па зямельных рэсурсах Рэспублікі Крым Архівавана 13 ліпеня 2014. // Рэспубліканская праграма выкарыстання і аховы зямель у Аўтаномнай Рэспубліцы Крым на 2010—2015 гады Архівавана 15 ліпеня 2014.
- ↑ Інформаційно-довідковий сайт Україна: Територія України; таксама: Служба статыстыкі Рэспублікі Крым Архівавана 13 чэрвеня 2014.
- ↑ Рэспубліка Крым на сайце Савета Федэрацыі РФ
- ↑ Севастопаль на сайце Савета Федэрацыі РФ
- ↑ Управління статыстыкі ў м. Севастополі Архівавана 10 лютага 2015.
Спасылкі
правіць- Сайт Архівавана 30 сакавіка 2016.
- Новости КФО