Крыніца ў лесе
«Крыніца ў лесе»[1] (эст.: Ukuaru) — эстонскі драматычны фільм 1973 года. Зняты на Талінскай кінастудыі рэжысёрам Лейдай Лаюс паводле рамана Веры Саар «Укуару».
Крыніца ў лесе![]() | |
---|---|
эст.: Ukuaru | |
Рэжысёр | |
Краіна | |
Мова | эстонская мова |
Год | 1973 |
IMDb | ID 0195300 |
Сюжэт
правіць1930-я гады, Эстонія, беднае мястэчка лесарубаў, сярод лясоў і балот. У галечы жыве сям’я Мінны. Каб дапамагчы бацькам, дзяўчына дае згоду на шлюб з багатым удаўцом Карлам Олі. Але напярэдадні вяселля яна выпадкова сустракаецца ў лесе з гарманістам Акселем. Гэта сустрэча пераварочвае яе лёс. Але сямейнае жыццё ідзе няпроста, Аксель — летуценнік, чалавек легкадумны і слабы, і ўвесь груз клопатаў кладзецца ў асноўным на плечы Мінны… І не забыўся Олі яе адмовы, праходзяць гады і ён помсціць за ўшчэмленае самалюбства і Акселя забіваюць «лясныя браты» — банда былога гаспадара вёскі Олі. Мінна знаходзіць у сабе сілы жыць далей і гадаваць чацвярых маленькіх дзяцей.
У ролях
правіць- Эле Куль — Мінна
- Лембіт Ульфсак — Аксель Лаамэ
- Вельда Отсус — маці Мінны
- Юры Ярвет — бацька Мінны
- Антанас Барчас — Карл Олі
- Мале Коаст — Ларэйда
- Хелена Війр — маці Акселя
- Оскар Лійганд — бацька Акселя
- Хейна Мандры — ляснік
- Астрыд Лепа — мадам Пап
- Тыну Саар — Артур
- Арнольд Сікел — касір
- Эн Клаарэн — лясны брат
- Рамуальдас Тумпа — лясны брат
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн — артыкул Эстонія, С.169