Крыстаф Вальц

Крыстаф Вальц (ням.: Christoph Waltz; нар. 4 кастрычніка 1956, Вена, Аўстрыя) — аўстрыйскі акцёр і рэжысёр, які атрымаў шырокую вядомасць дзякуючы ролі штандартэнфюрара СС Ганса Ланды ў фільме Квенціна Таранціна «Бясслаўныя вырадкі». За гэтую ж ролю атрымаў разнастайныя кінапрэміі, у тым ліку «Оскар», «Залаты глобус», BAFTA і прыз Канскага кінафестывалю. Пазней працягнуў супрацоўніцтва з Таранціна, сыграў доктара Кінга Шульца ў яго спагецці-вестэрне «Джанга вызвалены». Гэта пераўвасабленне было адзначана другімі прэміямі «Оскар», «Залаты глобус» і BAFTA. У 2019 годзе адбылася прэм’ера зрэжысаванага Вальцам фільма «Горшы шлюб у Джорджтаўне».

Крыстаф Вальц
ням.: Christoph Waltz
Christoph Waltz Viennale 2017 f (cropped).jpg
Дата нараджэння 4 кастрычніка 1956(1956-10-04)[1][2][…] (66 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Johannes Waltz[d]
Маці Elisabeth Urbancic[d]
Адукацыя
Прафесія акцёр, рэжысёр, кінаакцёр, тэатральны рэжысёр, тэатральны акцёр, тэлеакцёр, кінарэжысёр
Узнагароды
IMDb ID 0910607
Commons-logo.svg Крыстаф Вальц на Вікісховішчы

Зноскі

  1. Christoph Waltz // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Christoph Waltz // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Christoph Waltz // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #129962627 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  5. http://www.focus.de/panorama/boulevard/film-waltz-fuehlt-sich-definitiv-als-oesterreicher_aid_543712.html