Крысціна Стэнбек

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Крысціна Мейвіл Стэнбек (шведск.: Cristina Mayville Stenbeck; нар. 27 верасня 1977, Нью-Ёрк) — шведска-амерыканская прадпрымальніца. Крысціна з'яўляецца асноўным уладальнікам і былым выканаўчым дырэктарам інвестыцыйнай кампаніі AB Kinnevik, адной з найбуйнейшых сямейных кампаній у Швецыі[1][2].

Крысціна Стэнбек
Род дзейнасці прадпрымальніца
Дата нараджэння 27 верасня 1977(1977-09-27) (47 гадоў)
Месца нараджэння Лонг-Айлэнд, Нью-Ёрк, ЗША
Грамадзянства Сцяг Швецыі Швецыя, Сцяг ЗША ЗША
Бацька Jan Stenbeck
Альма-матар Джорджтаўнскі ўніверсітэт
Узнагароды і прэміі

Медаль прадпрымальніцтва (2012)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раннія гады

правіць

Стэнбек нарадзілася ў Нью-Ёрке ў сям'і шведскага прамыслоўца і прадпрымальніка Яна Стэнбека і амерыканкі Мэрыл Маклеад[3]. Стэнбек вучылася ў школе Святога Андрэя ў штаце Дэлавэр, cкончыла Джорджтаўнскі ўніверсітэт са ступенню бакалаўра ў 2000 годзе[4].

Кар'ера

правіць

Крысціна Стэнбек пачала сваю бізнэс-кар'еру у 1997 годзе, пасля таго, як яна ўвайшла ў кіраванне Invik & Co, у той час фінансавай кампаніі-дачкі АВ Kinnevik. Стэнбек узяла на сябе кіраўніцтва кампаніяй у 2003 годзе, калі яна стала віцэ-старшынёй AB Kinnevik, пазней атрымаўшы статус старшыні у 2007 годзе[5].

У 2016 годзе яна пайшла з пасады старшыні AB Kinnevik, каб засяродзіцца на сваёй ролі галоўнага ўладальніка, надаючы асноўную ўвагу інвестыцыям, пераважна ў галіне інтэрнэт-камерцыі.

На працягу наступнага дзесяцігоддзя пасля 2003 года Стэнбек правяла паспяховыя змены ў AB Kinnevik. Яна таксама прадала перыферыйныя прадпрыемствы, для таго каб знізіць пазыковы ціск і павысіць празрыстасць кампаніі.

Пад яе кіраўніцтвам глабальная сетка AB Kinnevik пашырылася. У цяперашні час кампанія працуе ў больш чым 80 краінах у сферы сувязі, забаў, СМІ і электроннай камерцыі з такімі вядомымі брэндамі як Tigo, Tele2, Viasat і Zalando, якія ўваходзяць у склад фірмы.

У пачатку 2014 года яе прызначылі старшынёй праўлення інтэрнэт-крамы моднага адзення Zalando. У мае 2014 года Крысціна ўзяла на сябе ролю старшыні праўлення тэлекамунікацыйнага гіганта Millicom[6]. Яна таксама далучылася да знешніх саветаў дырэктараў Spotify і Babylon.

Стэнбек з'яўляецца членам праўлення фонду Reach for Change, які садзейнічае развіццю сацыяльнага прадпрымальніцтва і прадпрымальніцкай дзейнасці ў Афрыцы, Скандынавіі, Расіі і СНД.

Узнагароды і прэміі

правіць

У красавіку 2012 года Крысціна атрымала ўзнагароду Шведскага Каралеўскага патрыятычнага таварыства — бізнес-медаль "За выдатнае прадпрымальніцтва»[7], а ўжо ў лістападзе 2012 года яна атрымала прэмію "Залаты малаток" [8] за вядучую ролю ў якасці старшыні лістынгавай кампаніі.

Прыватнае жыццё

правіць

Стэнбек была замужам за брытанскім прадпрымальнікам Аляксандрам Фітцгібансам з верасня 2005 года. У яе тры дачкі і адзін сын. Доўгі час жыла ў Лондане, але ў 2015 годзе вырашыла пераехаць у Стакгольм[9].

Зноскі