Крысціна Фернандэс дэ Кіршнер
Крысціна Элізабет Фернандэс дэ Кіршнер (ісп.: Cristina Elisabet Fernández de Kirchner /kɾisˈtina eˈlisaβet ferˈnandes ðe ˈkirʃner/; нар. 19 лютага 1953, горад Ла-Плата, правінцыя Буэнас-Айрэс, Аргенціна) — 55-ы прэзідэнт Аргенціны (з 10 снежня 2007 г. па 10 снежня 2015). Змяніла на гэтай пасадзе свайго мужа Нестара Кіршнера. Стала другой жанчынай — прэзідэнтам Аргенціны (пасля Ісабель Перон) і першай жанчынай — прэзідэнтам Аргенціны ў выніку выбараў.
Крысціна Элізабет Фернандэс дэ Кіршнер Cristina Elisabet Fernández de Kirchner | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
10 снежня 2007 — 10 снежня 2015 | |||
Папярэднік | Нестар Кіршнер | ||
Пераемнік | Маўрысіа Макры | ||
Партыя | |||
Адукацыя | |||
Дзейнасць | палітык, адвакат | ||
Месца працы | |||
Веравызнанне | каталіцызм | ||
Нараджэнне | 19 лютага 1953[1][2][…] (67 гадоў) | ||
Муж | Нестар Кіршнер | ||
Дзеці | Максіма і Фларэнсія | ||
Сайт | cfkargentina.com | ||
Аўтограф | ![]() | ||
Узнагароды | |||
БіяграфіяПравіць
Ураджэнка горада Ла-Плата, Фернандэс скончыла Нацыянальны ўніверсітэт Ла-Платы. Падчас вучобы яна пазнаёмілася з будучым мужам, Нестарам Кіршнерам, з якім ажанілася 9 сакавіка 1975 г. Пасля заканчэння навучання яны пераехалі ў правінцыю Санта-Крус. Ад шлюбу мае двое дзяцей: дачку Флорэнс і сына Максіма.
Палітычная дзейнасцьПравіць
Сваю палітычную дзейнасць пачала ў адной з перанісцкай партый у 1970-х гадах. Падчас ваеннай дыктатуры займалася прыватнай практыкай, працавала адвакатам. У 1989 г. абрана ў заканадаўчы сход правінцыі Санта-Крус. Пасля двух тэрмінаў на пасадзе ад гэтай жа правінцыі была абрана ў сената краіны, а пазней і ў Палату Дэпутатаў. Пераабіралася на пасаду ў 2001 г. У 2003 г. адыграла важную ролю ў прэзідэнцкай гонцы мужа Нестара Кіршнера, які перамог у выбарах 27 красавік 2003 г.
23 кастрычніка 2005 г. перамагла ў выбарах на месца ў сенаце краіны ад правінцыі Буэнас-Айрэс. З набліжэннем канца тэрміну прэзідэнцтва мужа, вырашыла балатавацца на прэзідэнцкую пасаду сама. На прэзідэнцкіх выбарах 2007 года Крысціна Кіршнер была кандыдатам ад кіруючай партыі «Фронт за перамогу», яна выйграла іх з 45 % галасоў і з перавагай у 20 % адносна наступнага кандыдата.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 http://www.presidencia.gob.ar/la-presidenta/biografia
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 ліпеня 2015.
- ↑ 3,0 3,1 http://www.bbc.co.uk/news/world-latin-america-12284208
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Крысціна Фернандэс дэ Кіршнер
- Афіцыйны сайт
- Старонка на сайце сената Аргенціны