Прэзідэнты Аргенціны
Прэзідэнт Аргенціны — вышэйшая палітычная пасада ў Аргенціне, тытул кіраўніка выканаўчай улады і кіраўніка дзяржавы. Таксама прэзідэнт з'яўляецца галоўнакамандуючым Узброеных сіл Аргенціны[1].
Прэзідэнт Аргенціны | |
---|---|
| |
Дзеючы Прэзідэнт Пасаду займае Альберта Фернандэс з 10 снежня 2019 | |
Афіцыйная рэзідэнцыя | Ружовы дом |
Пасада з’явілася | 31 студзеня 1816 |
Першы на пасадзе | Хервасіа Антоніа да Пасадас |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Першым тытул Прэзідэнта Аб'яднаных правінцый Рыа-дэ-ла-Платы прыняў Бернардзіна Рывадавія. У часы кіравання Хуста Хасэ дэ Уркіса пасада атрымала назву Прэзідэнт Аргенцінскай канфедэрацыі згодна з канстытуцыяй 1853 года. Абраны пасля канстытуцыйнай рэформы 1860 года Сант’яга Дэркі ўжо быў названы Прэзідэнтам Аргенцінскай нацыі (ісп.: Presidente de la Nación Argentina). Гэтая назва пасады захавалася да сённяшняга дня.
З 1994 года прэзідэнцкі тэрмін у Аргенціне доўжыцца 4 гады. Ён абіраецца ў пары з віцэ-прэзідэнтам, які павінен замяніць яго ў выпадку адстаўкі або смерці.
Рэзідэнцыя прэзідэнта знаходзіцца ў Буэнас-Айрэсе і называецца Каса-Расада (ісп.: Casa Rosada — Ружовы Дом).
Пасля незалежнасці
правіцьПасля атрымання незалежнасці ў 1816 годзе Аргенціна была федэрацыяй фактычна без цэнтральнага ўрада. Спачатку яна звалася Аб'яднаныя правінцыі Ла-Платы, затым Аб'яднаныя правінцыі Паўднёвай Амерыкі.
Партрэт | Тэрмін | Кіраўнік дзяржавы |
---|---|---|
31 студзеня 1814 — 9 студзеня 1815 | Гервасіа Антоніа да Пасадас, Вярхоўны кіраўнік | |
9 студзеня 1815 — 20 красавіка 1815 | Карлас Марыя дэ Альвеар, Вярхоўны кіраўнік | |
20 красавіка 1815 — 9 ліпеня 1816 | Хасэ Ігнасіа Альварэс Тамас, Вярхоўны кіраўнік | |
9 ліпеня 1816 — 9 чэрвеня 1819 | Хуан Марцін дэ Пуэйрэдон і О'Доган, Вярхоўны кіраўнік | |
9 чэрвеня 1819 — 11 лютага 1820 | Хасэ Казіміра Ронда Перэйра, Вярхоўны кіраўнік | |
11 лютага 1820 — 16 лютага 1820 | Хуан Педра Хуліян Агірэ і Лопес дэ Аная, выканаўца абавязкаў Вярхоўнага кіраўніка |
Першае прэзідэнцкае кіраванне
правіцьУ 1819 годзе спроба прыняць канстытуцыю апынулася няўдалай, і канстытуцыя была прынята толькі ў 1826 годзе. З-за вайны з Бразіліяй яна апынулася нежыццяздольнай, першы прэзідэнт падаў у адстаўку неўзабаве пасля ўступлення на пасаду, а яго ўрад быў распушчаны.
Партрэт | Тэрмін | Кіраўнік дзяржавы | Партыя | Заўвагі |
---|---|---|---|---|
8 лютага 1826 — 7 ліпеня 1827 | Бернардзіна дэ ла Трынідад Гансалес Рывадавія і Рывадавія, Прэзідэнт | Uni | Сышоў у адстаўку | |
7 ліпеня 1827 — 18 жніўня 1827 | Алехандра Вісентэ Лопес і Планес, Часовы прэзідэнт | Con | Роспуск цэнтральнага ўрада |
Пасля роспуску ўрада, Аргенціна заставалася без цэнтральнай улады 27 гадоў. У гэты перыяд краіна была вядомая пад назвай «Аргенцінская Канфедэрацыя» (ісп.: Confederación Argentina). Пасадай, найбольш падобнай на прэзідэнцкую, была пасада губернатара правінцыі Буэнас-Айрэс, які, акрамя выканання функцый па кіраванні сваёй правінцыяй, таксама прадстаўляў краіну на міжнародным узроўні па дамоўленасці з іншымі правінцыямі. Апошні кіраўнік дзяржавы ў гэты перыяд, Хуан Мануэль дэ Росас, знаходзіўся ва ўладзе вельмі доўга і быў зрынуты сваім галоўнакамандуючым, Хуста Хасэ дэ Уркісай. Пасля гэтага пачаўся пераходны перыяд да новай формы кіравання.
Тэрмін | Кіраўнік дзяржавы | Партыя | Заўвагі |
---|---|---|---|
1827 — снежань 1828 | Генерал Мануэль Дарэга | Fed | Губернатар правінцыі Буэнас-Айрэс |
снежань 1829 — снежань 1832 | Генерал Хуан Мануэль Хасэ Дамінга Арціс дэ Росас | Fed | Губернатар правінцыі Буэнас-Айрэс |
снежань 1832—1833 | Хуан Рамон Гансалес дэ Балькарсэ | Губернатар правінцыі Буэнас-Айрэс | |
1833 — 1834 | Хуан Хасэ В'ямонтэ Гансалес | Губернатар правінцыі Буэнас-Айрэс | |
1834 — сакавік 1835 | Мануэль Вісентэ Маса | Губернатар правінцыі Буэнас-Айрэс | |
сакавік 1835 — 20 верасня 1851 | Генерал Хуан Мануэль Хасэ Дамінга Арціс дэ Росас | Fed | Губернатар правінцыі Буэнас-Айрэс |
20 верасня 1851 — 3 лютага 1852 | Генерал Хуан Мануэль Хасэ Дамінга Арціс дэ Росас, Вярхоўны кіраўнік Канфедэрацыі | Fed | Губернатар правінцыі Буэнас-Айрэс |
3 лютага 1852 — 5 сакавіка 1854 | Генерал Хуста Хасэ дэ Уркіса, часовы Кіраўнік | Fed |
Аргенцінская рэспубліка
правіцьАпошні Старшыня міжнародных адносін, генерал Хуста Хасэ дэ Уркіса, заснаваў канстытуцыйны сход, які склаў Канстытуцыю 1853 года. Па гэтай канстытуцыі, у Аргенціне з'явілася пасада прэзідэнта. Прэзідэнты, абраныя пазней, часта завуцца «канстытуцыйнымі прэзідэнтамі». Са зменамі, канстытуцыя дзейнічае ў Аргенціне дагэтуль.
Тэрмін | Кіраўнік дзяржавы | Партыя | Заўвагі |
---|---|---|---|
5 сакавіка 1854 — 5 сакавіка 1860 | Генерал Хуста Хасэ дэ Уркіса, Прэзідэнт | Fed | |
5 сакавіка 1860 — 5 лістапада 1861 | Сант'яга Рафаэль Луіс Мануэль Хасэ Марыя Дэркі Радрыгес, Прэзідэнт | Fed | Сышоў у адстаўку |
5 лістапада 1861 — 12 снежня 1861 | Хуан Эстэбан Педэрнера, выканаўца абавязкаў прэзідэнта | Mil |
У бітве пры Павоне працяглае суперніцтва паміж Аргенцінскай рэспублікай і Правінцыяй Буэнас-Айрэс завяршылася на карысць апошняй. У выніку цэнтральная аргенцінская ўлада была распушчана. Губернатар Буэнас-Айрэса Барталомэ Мітрэ выконваў пасля гэтага абавязкі прэзідэнта, а пасля ў выніку выбараў стаў першым прэзідэнтам аб'яднанай Аргенціны. Краіна ўпершыню стала звацца Аргенцінская рэспубліка (ісп.: República Argentina).
Большасць гісторыкаў лічыць наступных прэзідэнтаў абранымі свабодным і ўсеагульным галасаваннем, за выключэннем тых, што прыйлі да ўлады ў выніку дзяржаўнага перавароту.
Тэрмін | Кіраўнік дзяржавы | Партыя | Заўвагі |
---|---|---|---|
12 кастрычніка 1916 — 12 кастрычніка 1922 | Доктар Хуан Іполіта Ірыгоен, Прэзідэнт | UCR | Першы тэрмін |
12 кастрычніка 1922 — 12 кастрычніка 1928 | Доктар Максіма Марсела Тарквата дэ Альвеар Пачэка, Прэзідэнт | UCR | |
12 кастрычніка 1928 — 6 верасня 1930 | Доктар Хуан Іполіта Ірыгоен, Прэзідэнт | UCR | Другі тэрмін, адхілены ад улады |
У 1930 годзе адбыўся першы ваенны пераварот у гісторыі Аргенціны. Лідар перавароту прызначыў сябе прэзідэнтам; наступныя прэзідэнты, хоць і былі абраны, не разглядаюцца большасцю гісторыкаў як абраныя дэмакратычна.
Тэрмін | Кіраўнік дзяржавы | Партыя | Заўвагі |
---|---|---|---|
6 верасня 1930 — 20 лютага 1932 | Генерал Хасэ Фелікс Беніта Урыбуру і Урыбуру, Прэзідэнт | Mil | Дэ факта; памёр, знаходзячыся на пасадзе |
20 лютага 1932 — 20 лютага 1938 | Генерал Агусцін Педра Хуста Ралон, Прэзідэнт | CC | |
20 лютага 1938 — 27 чэрвеня 1942 | Доктар Хаймэ Херарда Раберта Марселіна Марыя Арціс Лісардзі, Прэзідэнт | PDN | Памёр, знаходзячыся на пасадзе |
27 чэрвеня 1942 — 4 чэрвеня 1943 | Доктар Рамон С. Кастылья Барыянуэва, Прэзідэнт | UCR | Зрушаны ў выніку перавароту |
У 1943 годзе адбыўся яшчэ адзін дзяржаўны пераварот, які прывёў да ўлады ваенных:
Тэрмін | Кіраўнік дзяржавы | Партыя | Заўвагі |
---|---|---|---|
4 чэрвеня 1943 — 7 чэрвеня 1943 | Генерал Артура Роўсан Карвалан, Прэзідэнт Часовага ўрада | Mil | Дэ факта, зрушаны са сваёй пасады |
7 чэрвеня 1943 — 24 лютага 1944 | Педра Пабла Рамірэс Мачука, Прэзідэнт Часовага ўрада | Mil | Дэ факта, сышоў у адстаўку |
24 лютага 1944 — 4 чэрвеня 1946 | Эдэльміра Хуліян Фарэль, Прэзідэнт | Mil | Дэ факта |
Затым новы прэзідэнт быў абраны ўсенародным галасаваннем. Ён змяніў канстытуцыю так, што яна дазваляла яму пераабірацца, і знаходзіўся ва ўладзе дзевяць гадоў, пакуль не быў зрушаны:
Тэрмін | Кіраўнік дзяржавы | Партыя | Заўвагі |
---|---|---|---|
4 чэрвеня 1946 — 4 чэрвеня 1952 | Палкоўнік Хуан Дамінга Перон, Прэзідэнт | Mil/PL/PP/PJ | Першы тэрмін |
4 чэрвеня 1952 — 21 верасня 1955 | Палкоўнік Хуан Дамінга Перон, Прэзідэнт | Mil/PL/PP/PJ | Другі тэрмін, зрушаны са сваёй пасады |
У 1955 годзе адбыўся яшчэ адзін ваенны пераварот, які атрымаў назву Вызваленчая рэвалюцыя (ісп.: Revolución Libertadora):
Тэрмін | Кіраўнік дзяржавы | Партыя | Заўвагі |
---|---|---|---|
21 верасня 1955 — 23 верасня 1955 | Ваенная хунта | ||
Хасэ Дамінга Маліна Гомес, Старшыня ваеннай хунты | Mil | Дэ факта, часова выконваючы абавязкі | |
23 верасня 1955 — 13 лістапада 1955 | Генерал Эдуарда А. Ланардзі Дусет, de facto Прэзідэнт | Mil | Дэ факта, сышоў у адстаўку |
13 лістапада 1955 — 1 мая 1958 | Генерал Педра Эўхеніа Арамбуру Сільвеці, de facto Прэзідэнт | Mil | Дэ факта |
Далей прэзідэнты зноў былі дэмакратычна абраны:
Тэрмін | Кіраўнік дзяржавы | Партыя | Заўвагі |
---|---|---|---|
1 мая 1958 — 29 сакавіка 1962 | Доктар Артура Франдзізі Эрколі, Прэзідэнт | UCRI | Зрушаны са сваёй пасады |
29 сакавіка 1962 — 12 кастрычніка 1963 | Доктар Хасэ Марыя Гуіда, выконваючы абавязкі прэзідэнта | UCRI | Прэзідэнт Сената |
12 кастрычніка 1963 — 28 чэрвеня 1966 | Доктар Артура Умберта Льіа, Прэзідэнт | UCRP | Зрушаны са сваёй пасады |
Ваенны пераварот 1966 года, вядомы як «Аргенцінская рэвалюцыя» (ісп.: Revolución Argentina):
Партрэт | Тэрмін | Кіраўнік дзяржавы | Партыя | Заўвагі |
---|---|---|---|---|
28 чэрвеня 1966 — 29 чэрвеня 1966 | Рэвалюцыйная хунта
Паскуаль Анхель Пістарыні, Бенінья Ігнасіа Марселіна Варэла Барнаду і Адольфа Тэадора Альварэс Мелендзі |
Mil | ||
29 чэрвеня 1966 — 8 чэрвеня 1970 | Генерал Хуан Карлас Анганіа Карбалья, дэ факта Прэзідэнт | Mil | Выконваючы абавязкі, зрушаны з пасады | |
8 чэрвеня 1970 — 18 чэрвеня 1970 | Ваенная хунта
Педра Альберта Хасэ Гнаві, Старшыня хунты камандуючых |
Mil | ||
18 чэрвеня 1970 — 22 сакавіка 1971 | Брыгадны генерал Раберта Марсела Левінгстан Лаборда, дэ факта Прэзідэнт | Mil | Дэ факта, зрушаны з пасады прэзідэнта | |
22 марта 1971 — 25 мая 1973 | Генерал Алехандра Агусцін Ланусэ Хелі, дэ факта Прэзідэнт | Mil |
Затым рушыў услед кароткі перыяд дэмакратычнага кіравання:
Тэрмін | Кіраўнік дзяржавы | Партыя | Заўвагі |
---|---|---|---|
25 мая 1973 — 13 ліпеня 1973 | Доктар Эктар Хасэ Кампара Дэмаэстрэ, Прэзідэнт | FJL | Сышоў у адстаўку |
14 ліпеня 1973 — 21 кастрычніка 1973 | Доктар Рауль Альберта Ласціры, Выконваючы абавязкі прэзідэнта | FJL | |
21 кастрычніка 1973 — 1 ліпеня 1974 | Генерал Хуан Дамінга Перон дэ ла Соса, Прэзідэнт | PJ | Трэці тэрмін, памёр, знаходзячыся на пасадзе |
1 ліпеня 1974 — 24 сакавіка 1976 | Ізабель Марыя Эстэла Марцінес дэ Перон, Прэзідэнт | PJ | Зрушана з пасады ў выніку ваеннага перавароту |
Ваенны пераварот 1976 года, вядомы пад назвай «Працэс нацыянальнай рэарганізацыі» (ісп.: Proceso de Reorganización Nacional), пакуль з'яўляецца апошнім у гісторыі Аргенціны:
Тэрмін | Кіраўнік дзяржавы | Партыя | Заўвагі |
---|---|---|---|
24 сакавіка 1976 — 29 сакавіка 1976 | Ваенная хунта
Генерал Хорхэ Рафаэль Відэла Рэданда, Эміліа Эдуарда Масера і Арланда Рамон Агосці Эчэніке |
Mil | |
29 сакавіка 1976 — 29 сакавіка 1980 | Генерал Хорхэ Рафаэль Відэла Рэданда, дэ факта Прэзідэнт | Mil | Дэ факта |
29 сакавіка 1980 — 11 снежня 1981 | Раберта Эдуарда Віёла Прэведзіні, дэ факта Прэзідэнт | Mil | Дэ факта, сышоў у адстаўку |
11 снежня 1980 — 22 снежня 1981 | Карлас Альберта Лакостэ, дэ факта Прэзідэнт | Mil | Дэ факта, выканаўца абавязкаў |
22 снежня 1981 — 18 чэрвеня 1982 | Леапольда Фартуната Галцьеры Кастэлі, дэ факта Прэзідэнт | Mil | Дэ факта, выканаўца абавязкаў |
18 чэрвеня 1982 — 1 ліпеня 1982 | Альфрэда Оскар Сен-Жан, дэ факта Прэзідэнт | Mil | Дэ факта, выканаўца абавязкаў |
1 ліпеня 1982 — 10 снежня 1983 | Рэйнальда Беніта Антоніа Біньёнэ Рамаён, дэ факта Прэзідэнт | Mil | Дэ факта |
У 1983 годзе адбыўся апошні пераход улады ад ваеннага ўрада да грамадзянскага:
Тэрмін | Кіраўнік дзяржавы | Партыя | Заўвагі |
---|---|---|---|
10 снежня 1983 — 8 ліпеня 1989 | Рауль Рыкарда Альфансін Фулькес, Прэзідэнт | UCR | Сышоў у адстаўку |
8 ліпеня 1989 — 8 ліпеня 1995 | Карлас Сауль Менем Акіль, Прэзідэнт | PJ | Першы тэрмін |
Папраўка 1994 года да канстытуцыі дазволіла вылучэнне прэзідэнта на другі тэрмін (гэта магчымасць была адменена ў 1957 годзе).
Партрэт | Тэрмін | Кіраўнік дзяржавы | Партыя | Заўвагі |
---|---|---|---|---|
8 ліпеня 1995 — 10 снежня 1999 | Карлас Сауль Менем Акіль, Прэзідэнт | PJ | Другі тэрмін | |
10 снежня 1999 — 21 снежня 2001 | Фернанда дэ ла Руа Бруна, Прэзідэнт | UCR/AL | Сышоў у адстаўку | |
21 снежня 2001 — 23 снежня 2001 | Федэрыка Рамон Пуэрта, Дзеючы кіраўнік выканаўчай улады | PJ | Часова выканаўца абавязкаў | |
23 снежня 2001 — 31 снежня 2001 | Адольфа Радрыгес Саа Паэс Манцёра, Прэзідэнт | PJ | Абраны Кангрэсам, сышоў у адстаўку | |
31 снежня 2001 — 2 студзеня 2002 | Эдуарда Оскар Каманья, Дзеючы кіраўнік выканаўчай улады | PJ | Часова выканаўца абавязкаў | |
2 студзеня 2002 — 25 мая 2003 | Эдуарда Альберта Дуальдэ Мальданада, Прэзідэнт | PJ | Абраны Кангрэсам, сышоў у адстаўку | |
25 мая 2003 — 10 снежня 2007 | Нестар Карлас Кіршнер Астоіч, Прэзідэнт | PJ | ||
10 снежня 2007 — 10 снежня 2015 | Крысціна Элізабет Фернандэс дэ Кіршнер, Прэзідэнт | PJ | ||
PJ | ||||
10 снежня 2015 — па цяперашні час | Маўрысіа Макры, Прэзідэнт | PJ |
Партыі
правіць
AL | Alianza | Саюз за працу, правасуддзе і адукацыю (левацэнтрысцкая кааліцыя) |
Aut | Autonomista | Аўтанамісцкая партыя |
CC | Concordancista | Канкардансісцкая партыя |
Fed | Federal | Федэралісцкая партыя |
Con | Conciliador | Партыя аб'яднання |
Lib | Liberal | Ліберальная партыя |
Mil | Ваенныя | |
MPF | Movimiento Popular Fueguino | Народны рух Вогненнай Зямлі |
PAN | Partido Autonomista Nacional | Нацыянальная аўтанамісцкая партыя |
PC | Partido Conservador | Кансерватыўная партыя |
PL | Partido Laborista | Партыя труда (пасля 1947 года Перанісцкая) |
PJ | Partido Justicialista | Хустысіялісцкая партыя цэнтрысцкая, былая Перанісцкая |
PP | Partido Peronista | Перанісцкая партыя (кансерватыўная) |
UC | Unión Cívica | Грамадзянскі саюз |
UCR | Unión Cívica Radical | Грамадзянскі радыкальны саюз |
UCRI | Unión Cívica Radical Intransigente | Грамадзянскі радыкальны саюз непрымірымых |
UCRP | Unión Cívica Radical del Pueblo | Грамадзянскі радыкальны саюз народа |
Uni | Unitario | Унітарыянская партыя |