Мігель Хуарэс Сельман

Мігель Анхель Хуарэс Сельман (ісп.: Miguel Ángel Juárez Celman, 29 верасня 1844 — 14 красавіка 1909) — аргенцінскі адвакат і палітык. Прэзідэнт Аргенціны ў 1886—1890 гадах, адзін з ініцыятараў аддзялення царквы ад дзяржавы ў Аргенціне.

Мігель Хуарэс Сельман
ісп.: Miguel Ángel Juárez Celman
прэзідэнт Аргенціны
12 кастрычніка 1886 — 6 жніўня 1890
Папярэднік Хуліа Рока
Пераемнік Карлас Пелегрыні
член Сената Аргенціны[d]
31 ліпеня 1883 — 30 чэрвеня 1886
Нараджэнне 29 верасня 1844(1844-09-29)[1]
Смерць 14 красавіка 1909(1909-04-14)[1] (64 гады) ці 4 красавіка 1909(1909-04-04)[2] (64 гады)
Месца пахавання
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць адвакат, палітык
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Knight in the Order of the Holy Sepulchre

ганаровы доктар[d]

Grand Cross of Naval Merit with white badge
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Стаўшы сенатарам ў 1883 годзе, зблізіўся з прэзідэнтам Аргенціны Хуліа Рока. Атрымаў падтрымку апошняга падчас выбараў старшыні Нацыянальнай аўтанамінісцкай партыі (НАП). Ён выйграў на прэзідэнцкіх выбарах 1886, хоць і не абышлося без абвінавачванняў у фальсіфікацыі выбараў. Віцэ-прэзідэнтам быў прызначаны Карлас Пелегрыні, былы міністр абароны ва ўрадзе Рока.

Яго прэзідэнцтва адзначана шэрагам скандалаў. У 1890 годзе пасля матчу па рэгбі ў Буэнас-Айрэсе былі арыштаваныя гульцы абедзвюх каманд, а таксама ўсе 2500 гледачоў, якія прысутнічалі на матчы. Сельман зрабіўся падазроным пасля Паркавай рэвалюцыі, якая адбылася ў пачатку таго ж 1890 года, але паліцыя ўсё ж лічыла, што гэты матч быў толькі прыхаваннем для палітычнага мітынгу.

Большасць назіральнікаў чакалі, што ўрад Сельмана стане марыянеткай у руках былога прэзідэнта краіны Хуліа Рока. Аднак Сельман праявіў незалежнасць, узяўшы пад поўны кантроль Аўтанамінісцкую партыю. У 1890 годзе пасля чарговага паўстання Сельман быў вымушаны сысці ў адстаўку, а месца прэзідэнта заняў віцэ-прэзідэнт Карлас Пелегрыні.

Пахаваны на могілках Рэкалета.

Зноскі

  1. а б в г Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  2. Find a Grave — 1996. Праверана 30 жніўня 2019.