Хуан Хасэ В’ямонтэ

Хуан Хасэ В’ямонтэ Гансалес (ісп.: Juan José Viamonte González; 9 лютага 1774, Буэнас-Айрэс — 31 сакавіка 1843, Мантэвідэа) — аргенцінскі ваенны і палітычны дзеяч пачатку XIX стагоддзя.

Хуан Хасэ В'ямонтэ Гансалес
ісп.: Juan José Viamonte González
Сцяг прэзідэнт Аргенціны
Нараджэнне 9 лютага 1774(1774-02-09)[1]
Смерць 31 сакавіка 1843(1843-03-31)[1] (69 гадоў)
Месца пахавання
Жонка Bernardina Chavarría[d]
Партыя
Дзейнасць ваенны, палітык
Званне генерал
Бітвы

Біяграфія правіць

Юнаком уступіў у шэрагі ўзброеных сіл, ідучы па шляху свайго бацькі. Удзельнічаў у барацьбе супраць брытанскага ўварвання ў званні лейтэнанта, затым вызначыўся пры абароне Сан-Карласа, за што атрымаў званне капітана.

Пасля Майскай рэвалюцыі удзельнічаў у бітвах пад Сіпаею і Гуак. Пасля апошняй бітвы яго абвінавацілі ў тым, што ён не ўвёў у бой свой ​​атрад у колькасці 1 500 чалавек. Гэта абвінавачванне пацягнула за сабой працяглы судовы працэс на ваенным трыбунале, які ў выніку апраўдаў яго і ён застаўся ў войску.

У лістападзе 1814, калі пачалася грамадзянская вайна, ён быў прызначаны губернатарам правінцыі Энтрэ-Рыяс. У наступным годзе ён прыняў удзел у паўстанні супраць вярхоўнага кіраўніка Карласа Марыі дэ Альвеара. У наступным годзе быў арыштаваны і заключаны ў турму. У траўні 1818 ён стаў дэпутатам кангрэса Тукуман, а ў наступным годзе атрымаў прызначэнне на пасаду камандуючага экспедыцыйнай арміяй Санта-Фэ, замяніўшы Хуана Рамона Балькарсэ.

Ён быў сасланы ў Мантэвідэа пасля бітвы пад Сепедаю 1820 года, але вярнуўся ў канцы 1821 і быў прызначаны губернатарам правінцыі Буэнас-Айрэс у сувязі з адсутнасцю Марціна Радрыгеса. У 1824 годзе ён стаў дэпутатам Генеральнага кангрэса, на гэтай пасадзе ён падтрымаў унітарны варыянт канстытуцыі 1826 года, але пасля перайшоў пад сцягі федэралісцкай партыі. Пасля правалу унітарнага эксперыменту Хуана Лавалі ён замяніў апошняга на пасадзе губернатара Буэнас-Айрэса ў 1829 годзе. На гэтай пасадзе ён практычна нічога не зрабіў, акрамя таго, што забяспечыў прыход да ўлады Хуана Мануэля дэ Росаса.

У 1833 годзе ён зноў стаў губернатарам Буэнас-Айрэса, але прабыў на гэтай пасадзе менш за год. В’ямонтэ быў сасланы ў Мантэвідэа ў 1839 годзе, дзе ён і памёр у 1843 годзе. Яго цела было перавезена ў Буэнас-Айрэс і пахавана на могілках Рэкалета.

Зноскі

  1. а б Juan José Viamonte // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.