Крысціян Блінкенберг
Крысціян Сорэнсен Блінкенберг (дацк.: Christian Sørensen Blinkenberg; 15 лютага 1863, Рыбэ — 25 студзеня 1948, Капенгаген, Данія) — куратар Нацыянальнага музея Даніі і археолаг, які разам з Карлам Фрэдэрыкам Кінчам знайшоў Ліндскую храмавую хроніку ў пачатку XX ст. Апублікаваў яе ў 1912 годзе.
Крысціян Блінкенберг | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 лютага 1863[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 студзеня 1948[1] (84 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | археолаг, выкладчык універсітэта, філолаг-класік, музеязнавец |
Навуковая сфера | класічная археалогія[2] |
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1863 г. ў Даніі, у горадзе Рыбэ. 6 красавіка 1894 года ажаніўся з Эмай Генрыэтай. У 1899—1901 здзейсніў вялікую вучэбную паездку ў Грэцыю, Італію і Францыю.
У перыяд 1900—1914 кіраваў раскопкамі ў Ліндасе на востраве Родас, і ў 1904 годзе знайшоў храмавую хроніку ад 99 г. да н. э. Ля падножжа Ліндаса ёсць дошка ў гонар Крысціяна Блінкенберга і Карла Фрэдэрыка Кінча.
У 1911 годзе К. Блінкенберг стаў прафесарам класічнай археалогіі. Часткі Ліндскай храмавай хронікі цяпер знаходзяцца ў Нацыянальным музеі ў Капенгагене.
Зноскі
- ↑ а б Dansk Biografisk Lexikon Праверана 31 кастрычніка 2023.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
Літаратура
правіцьКембриджская история древнего мира. Том 4. Персия, Греция и западное Средиземноморье. Около 525—479 гг. до н. э./ Пер. с англ., подготовка текста, предисловие и примечания А. В. Зайкова. М.: Ладомир, 2011. 1112 c. ISBN 978-5-86218-496-9.