Крыша́на (рум.: Crişana, венг.: Körösvidék, ням.: Kreischgebiet) — гістарычная вобласць у Румыніі (жудзецы Арад і Біхор), а таксама Венгрыі, якая знаходзіцца паміж ракой Цісай на захадзе, ракой Мурэш на поўдні, Заходнімі Румынскімі гарамі на ўсходзе і ракой Самеш на поўначы. Галоўны горад — Арадзя.

Крышана на карце сучаснай Румыніі.

З XVIII стагоддзя Крышана падзяляла гістарычны лёс Трансільваніі і таму часцяком разглядаецца як яе складовая частка. У больш ранні час гэтыя паняцці падзялялі. У 1571 годзе трансільванскі князь Янаш II Жыгімонт Заполья адмовіўся ад правоў на венгерскі сталец у абмен на прызнанне яго кіраўніком Трансільваніі і Парцыума — вобласці, у склад якой, акрамя Крышаны, увайшлі Марамурэш і Банат.

Спасылкі правіць