Крыштаф Эйнаровіч

Крыштаф (Францішак) Эйнаровіч (польск.: Krzysztof (Franciszek) Eynarowicz; 15 лютага 1664, Троцкае ваяводства — 22 красавіка 1714, Коўна) — святар, педагог.

Крыштаф Эйнаровіч
польск.: Krzysztof (Franciszek) Eynarowicz
Дата нараджэння 15 лютага 1664(1664-02-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 красавіка 1714(1714-04-22) (50 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці святар
Месца працы

Уступіў у Таварыства Ісуса 30 лістапада 1681 г. у Вільні. Выкладаў філасофію ў Варшаве (1698—1700), філасофію (1700—1703) і тэалогію (1703—1706) у Віленскай акадэміі. Рэктар калегіума ў Крожах (1706—1709). Рэгент Папскай семінарыі і прафесар палемічнай тэалогіі ў Браневе (1709—1710). З 1710 па 1713 гг. — рэктар Полацкага езуіцкага калегіума.

Аўтар панегірыка Archus triumphalis… Adalberti Stanislai Boguslawski (1698). Апублікаваў Conclusiones і пакінуў рукапісныя лекцыі па філасофіі[1].

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / оprac. L. Grzebień(польск.) бел.. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
  • Giżycki, J.M.(руск.) бел. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.