Крэплах (ідыш: קרעפּלעך) — невялікія пельмені з начынкай з фаршу, бульбянога пюрэ ці іншай начынкай, якія звычайна вараць і падаюць да курынага супу, радзей могуць быць пададзены смажанымі.[1] Маюць трохкутную форму, якая сімвалізуе трох патрыярхаў яўрэйскага народа — Аўраама, Іцхака і Якава. У краінах Заходняй Еўропы начынкай для крэплах служыла мяса, а ў славянскіх краінах у самым пачатку XII стагоддзя іх начынялі тварагом. Значна пазней, калі мяса ў Заходняй Еўропе стала мала, з’явіліся і сталі папулярнымі крэплах з садавіной, інакш — варэнікі.

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Курыны суп з крэплах

Цеста традыцыйна вырабляюць з мукі, вады і яек, потым раскатваюць у тонкі пласт. У цяперашні час крэплах часта робяць з замарожаных пластоў цеста.[2] Гатовыя крэплах таксама прадаюцца ў кашэрных раздзелах супермаркетаў.

Крэплах абавязкова ядуць на яўрэйскія святы.

Начынка змяняецца ў залежнасці ад падзеі. У святочныя і святыя дні крэплах з мясам падаюць да курынага супу. У Пурым крэплах начыняюць сухафруктамі, а ў Шавуот — сырам.

Зноскі

  1. Claudia Roden, The Book of Jewish Food: An Odyssey from Samarkand and Vilna to the Present Day, Penguin Books, 1999, p. 77-78. ISBN 0140466096
  2. Quick and Easy Kreplach Recipe | MavenMall

Літаратура правіць

  • Боровская Э. Еврейская кухня / Боровская Э. — М.: Эксмо, 2012. — 320 с.: ил. ISBN 978-5-699-56247-3

Спасылкі правіць