Ксэракс Беларускі
«Ксэ́ракс Белару́скі» — літаратурны альманах, які выдаваўся ў 1990—1996 гадах у Полацку на беларускай мове. Выйшла 6 нумароў. Выдаўцом часопіса быў Алесь Аркуш, рэдактарам — Вінцэсь Мудроў[1]. У выданні ўпершыню быў надрукаваны артыкул Уладзіміра Арлова «“Совершенно секретно” або Адзін у трох іпастасях»[2].
«Ксэракс Беларускі» | |
---|---|
Тып | альманах |
Заснавальнік | Алесь Аркуш |
Выдавец | Алесь Аркуш |
Рэдактар | Вінцэсь Мудроў |
Заснавана | 1990 |
Спыненне публікацый | 1996 |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс |
Змест
правіцьПершы нумар альманаха быў надрукаваны ў Вільні пры дапамозе Алеся Гуркова[3]. У першым нумары, які распаўсюджваўся праз моладзевыя нацыянальныя суполкі, апублікаваны міні-п’еса абсурду Сяржука Сокалава-Воюша «Раніца рэспублікі», апавяданне Вінцэся Мудрова «Час камара», артыкул Уладзіміра Арлова пра Лаўрэнція Абецэдарскага «“Совершенно секретно” або Адзін у трох іпастасях (нататкі няўдзячнага вучня)», вершы Алеся Аркуша, Валянціны Аксак, Лявона Баршчэўскага[4], тэксты гурта «Мясцовы час». Другі нумар выйшаў у 1991 годзе ў Наваполацкай друкарні, у якім акрамя полацкіх пісьменнікаў апублікавалі свае творы Алег Мінкін і Юрась Шаўцоў. У трэцім нумары альманаха, на вокладцы якога пазначаны знак капірайта выдавецкай суполкі «Полацкае ляда», апублікаваны артыкулы, прысвечаныя новай хвалі беларускіх літаратараў і праблеме рэформы арганізацыі беларускага літаратурнага працэсу. У 1993 годзе часопіс стаў выданнем Таварыства Вольных Літаратараў, чый знак з’явіўся на вокладцы чацвёртага нумара. У 1994 годзе з’явіўся пяты нумар[5]. У 1996 годзе выйшаў шосты нумар альманаха, асаблівасцю якога былі добрае паліграфічнае выкананне і павялічаны аб’ём[6].
Зноскі
- ↑ «Ксэракс Беларускі» // Пазацэнзурны пэрыядычны друк Беларусі (1971—1990). Каталёг / Укладальнікі Юрась Лаўрык, Ларыса Андросік. — Менск: БГАКЦ, 1998. — С. 86.
- ↑ Алесь Аркуш. Дзесяць гадоў без Галоўліту // Правінцыя. — 2000. — № 1—2.
- ↑ Беларускі непадцэнзурны друк. Каталёг пэрыядычных ды працяглых выданьняў 1989-90 гадоў // Наша Ніва. — 2 сьнежня 1996. — № 35 (73). — С. 11. Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2021.
- ↑ Алесь Аркуш.. Друкарскія таямніцы: Споўнілася 10 гадоў з часу выданьня “Ксэраксу Беларускага” . Наша Ніва (2 кастрычніка 2000). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2020. Праверана 30 ліпеня 2021.
- ↑ Алесь Аркуш. З гісторыі полацкага самвыду (1971—1996 гг.) // Недзяржаўная выдавецкая дзейнасць у Беларусі: гісторыя і сучаснасць : матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі (Мінск, 3—4 кастрычніка 1996 г.). — Мінск: Тэхналогія, 1997. — С. 26.
- ↑ Алесь Аркуш. З гісторыі полацкага самвыду (1971—1996 гг.) // Недзяржаўная выдавецкая дзейнасць у Беларусі: гісторыя і сучаснасць : матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі (Мінск, 3—4 кастрычніка 1996 г.). — Мінск: Тэхналогія, 1997. — С. 27.
Літаратура
правіць- Алесь Аркуш. Друкарскія таямніцы: Споўнілася 10 гадоў з часу выданьня “Ксэраксу Беларускага” // Наша Ніва. — 2 кастрычніка 2000. — № 40 (197). — С. 7. Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2021.
- «Ксэракс беларускі» // Дэмакратычная апазыцыя Беларусі: 1956—1991. Пэрсанажы і кантэкст. — Менск: Архіў Найноўшае Гісторыі, 1999. — ISBN 985-6374-08-1.
- «Ксэракс Беларускі» // Пазацэнзурны пэрыядычны друк Беларусі (1971—1990). Каталёг / Укладальнікі Юрась Лаўрык, Ларыса Андросік. — Менск: БГАКЦ, 1998. — С. 86—87. — 172 с. — ISBN 985-6012-58-9.
Спасылкі
правіць- Дзяніс Лаўнікевіч.. Гісторыя беларускага самвыдату: літаратурныя часопісы(недаступная спасылка). Mediakritika.by (20 жніўня 2015). Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2021. Праверана 30 ліпеня 2021.
- Ксэракс беларускі . Kamunikat.org. Праверана 30 ліпеня 2021.
- КСЭРАКС БЕЛАРУСКІ . Vytoki.net. Праверана 30 ліпеня 2021.