Кубак з Навагрудка
Кубак з Навагрудка — танкасценны кубак XII ст., знойдзены ў Навагрудку. З часу першай публiкацыi Р. М. Джанпаладзян аб наваградскiх шкляных пасудзiнах — чырвонага келiха i сiняга флакона, большасьць савецкiх i замежных даследчыкаў уключаюць іх у лiк вiзантыйскiх вырабаў.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/86/%D0%A8%D0%BA%D0%BB%D1%8F%D0%BD%D1%8B_%D0%BA%D1%83%D0%B1%D0%B0%D0%BA_%D0%B7_%D0%9D%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%B3%D1%80%D1%83%D0%B4%D0%BA%D0%B0.png/220px-%D0%A8%D0%BA%D0%BB%D1%8F%D0%BD%D1%8B_%D0%BA%D1%83%D0%B1%D0%B0%D0%BA_%D0%B7_%D0%9D%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%B3%D1%80%D1%83%D0%B4%D0%BA%D0%B0.png)
Апісанне
правіцьТанкасценны кубак вышынёй 20 см, выдзьмуты з празрыстага шкла чырвона-фіялетавага колеру, мае шклянкападобную форму з адагнутым вонкі вяночкам. Кубак распісаны золатам. Роспіс падзяляе паверхню кубка на тры гарызантальныя часткі. Уверсе змешчана рамбічная сетка са стылізаванай выявай елкі ў кожным ромбіку, у сярэдняй частцы — выява галуба, які сядзіць, распусціўшы крылы. Яловыя галінкі звісаюць над яго галавой і ляжаць каля хваста.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.