Кузьма Іванавіч Козак
Кузьма Іванавіч Козак (нар. 16 верасня 1955) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1991).
Кузьма Іванавіч Козак | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 верасня 1955 (69 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык |
Навуковая сфера | Гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | А. М. Мацко |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 16 верасня 1955 года ў в. Альшаны Столінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1981 годзе скончыў гістарычны факультэт Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. Горкага. У 1991 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. Працаваў настаўнікам Крывіцкай сярэдняй школы Салігорскага раёна. У розны час займаў пасаду намеснік дырэктара Нацыянальнага архіву і дырэктара Гістарычнай майстэрні.
З 1995 дацэнт кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ.
Аўтар больш за 200 навуковых прац, у тым ліку вучэбнага дапаможніка «Архівазнаўства Беларусі» ў 2 частках, «Гістарычная інфарматыка» (Мінск, 1999), «Архівы замежных краін» (Мінск, 2016); манаграфій «Забытыя жаўнеры Польскага войска ў час Другой сусветнай вайны» (Мінск, 2003), «Германскі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі. 1941—1944: гістарыяграфія і крыніцы», «Германскія і калабарацыянісцкія страты на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1941—1944): аналіз і вынікі» (Мінск, 2012). Адзін з рэдактараў выданняў «Беларуска-польскі практыкум», «Беларуска-французскія кантраверсіі», «Беларуска-нямецкія дыялогі», зборніка «Жывыя сведчанні Беларусі».
Літаратура
правіць- Историки Беларуси в начале XXI столетия : биобиблеогр. справ./Корзенко Г.В/. — Мн.: Белорус. наука, 2007. — С. 171-172. — 470 с. — ISBN 978-985-08-0855-4.