Кузьма Іванавіч Козак

(Пасля перасылкі з Кузьма Козак)

Кузьма Іванавіч Козак (нар. 16 верасня 1955)  — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1991).

Кузьма Іванавіч Козак
Дата нараджэння 16 верасня 1955(1955-09-16) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Навуковая сфера Гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік А. М. Мацко

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 16 верасня 1955 года ў в. Альшаны Столінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.

У 1981 годзе скончыў гістарычны факультэт Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. Горкага. У 1991 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. Працаваў настаўнікам Крывіцкай сярэдняй школы Салігорскага раёна. У розны час займаў пасаду намеснік дырэктара Нацыянальнага архіву і дырэктара Гістарычнай майстэрні.

З 1995 дацэнт кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ.

Аўтар больш за 200 навуковых прац, у тым ліку вучэбнага дапаможніка «Архівазнаўства Беларусі» ў 2 частках, «Гістарычная інфарматыка» (Мінск, 1999), «Архівы замежных краін» (Мінск, 2016); манаграфій «Забытыя жаўнеры Польскага войска ў час Другой сусветнай вайны» (Мінск, 2003), «Германскі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі. 1941—1944: гістарыяграфія і крыніцы», «Германскія і калабарацыянісцкія страты на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1941—1944): аналіз і вынікі» (Мінск, 2012). Адзін з рэдактараў выданняў «Беларуска-польскі практыкум», «Беларуска-французскія кантраверсіі», «Беларуска-нямецкія дыялогі», зборніка «Жывыя сведчанні Беларусі».

Літаратура правіць

  • Историки Беларуси в начале XXI столетия : биобиблеогр. справ./Корзенко Г.В/. — Мн.: Белорус. наука, 2007. — С. 171-172. — 470 с. — ISBN 978-985-08-0855-4.