Кузьмы (Іўеўскі раён)
Ку́зьмы[1] (трансліт.: Kuźmy, руск.: Кузьмы) — вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ліпнішкаўскага сельсавета.
Вёска
Кузьмы
| ||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьУ сярэдзіне XIX ст. вёска Алімкі ці Кузьмы ў складзе Ліпнішкаўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. 36 рэвіскіх душ, у складзе маёнтка Пачэрня, які належаў Альяшэвічу. у 1866 г. 6 двароў, 82 жыхары. Паводле перапісу 1897 г. 20 двароў, 124 жыхары. У 1909 г. 23 двары, 154 жыхары, 108 дзесяцінаў зямлі.
У 1921—1939 гг. у Ліпніскай гміне Валожынскага, затым Лідскага паветаў Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 22 двары, 100 жыхароў.
3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (34 двары, 118 жыхароў) ў Некрашоўскім сельсавеце Іўеўскага раёна. 3 1952 г. у калгасе «Воля». 3 16 ліпеня 1954 г. у Князікоўскім, з 9 верасня 1960 г. у Суражскім[2], з 15 мая 1963 г. у Жылёўскім, з 13 студзеня 1967 г. у Ліпнішкаўскім сельсаветах. 3 1960 г. у калгасе «Кастрычнік». У 1970 г. 33 жыхары. Пасля ў складзе калгасу «Маладая гвардыя».
Інфармацыя для турыстаў
правіцьКаля в. Сакавічы знаходзіўся старадаўні могільнік. Другі такі могільнік быў дзесьці ў лесе[3].
Насельніцтва
правіць- 1999 — 4 двароў, 8 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Кузьмы́
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
- ↑ Іўеўшчына ў жалезным веку Архівавана 3 сакавіка 2007.
Літаратура
правіць- Кузьмы на Віртуальнай Івейшчыне Архівавана 5 сакавіка 2016.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кузьмы (Іўеўскі раён)