Суражскі сельсавет (Іўеўскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці БССР

Су́ражскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Сураж.

Суражскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Іўеўскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Сураж
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 15 мая 1963

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Іўеўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 4 студзеня 1958 года ў склад Князікоўскага сельсавета перададзена вёска Войтавічы, у склад сельсавета з Кудэйшынскага сельсавета перададзена вёска Карэвічы[1]. 9 верасня 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Князікоўскага сельсавета (11 населеных пунктаў: Войтавічы, Вялікая Показь, Вялікая Почарня, Граблі, Дулькі, Забалаць, Кавалі, Кузьмы з хутарамі, Малая Показь, Некрашы і Пакуці)[2]. 15 мая 1963 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Жылеўскага сельсавета[3].

Крыніцы

правіць
  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 студзеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 3.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 15 мая 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023).

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.