Князікоўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці БССР

Князіко́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Вялікія Князікоўцы.

Князікоўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Іўеўскі раён
Уключаў 19 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Вялікія Князікоўцы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 9 верасня 1960

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Іўеўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Некрашскага сельсавета[1]. 4 студзеня 1958 года ў склад сельсавета з Суражскага сельсавета перададзена вёска Войтавічы[2]. 9 верасня 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Суражскага (11 населеных пунктаў: Войтавічы, Вялікая Показь, Вялікая Почарня, Граблі, Дулькі, Забалаць, Кавалі, Кузьмы з хутарамі, Малая Показь, Некрашы і Пакуці) і Ліпнішкаўскага (8 населеных пунктаў: Андрушкі, Вялікія Князікоўцы, Дарашы, Ліпнішскія з хутарамі, Малыя Князікоўцы, Новая Жыжма, Сонтакі, Сцігане) сельсаветаў[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 19 населеных пунктаў.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 студзеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 3.
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.