Кульмінацыя (літаратура)

Кульміна́цыя (ад лац.: culmen — вяршыня), у літаратурным творы — найбольш напружаны момант у развіцці дзеяння, вырашальны, пераломны момант ва ўзаемаадносінах, сутыкненнях герояў  (руск.) або паміж героем і абставінамі. У кульмінацыі раскрываецца вастрыня канфлікту  (руск.), што рэалізуецца ў сюжэце твора. Кульмінацыя найлепш выяўляецца ў творах эпічных і драматычных жанраў. Напрыклад, у апавяданні Я. Коласа «Малады дубок» кульмінацыя — сцэна прызнання Андрэя Плеха ляснічаму аб пакражы ў панскім лесе. У навеле кульмінацыя звычайна перанесена бліжэй да фіналу, уяўляе сабой кантрастную сітуацыю ў адносінах да нечаканай развязкі; у рамане ці драме развязка пасля кульмінацыі адбываецца паступова. У творах вялікай формы кожная сюжэтная лінія мае сваю кульмінацыю.

Літаратура правіць