Культура Грэцыі
Культура Грэцыі развівалася на працягу тысяч гадоў, пачынаючы ад Эгейскай культуры, працягваючы асабліва бурна развівацца ў класічны час, а пазней пад уплывам Старажытнага Рыма і культуры Візантыйскай імперыі. Часы асманскага валадарства істотна паўплывалі на сучасную грэчаскую культуру, аднак гісторыкі вядучую ролю ў ажыўленні грэцкай нацыянальнай культуры аддаюць Грэчаскай вайне за незалежнасць 1821-1829 гадоў.
Сучасная Грэцыя — спадчынніца культуры Старажытнай Грэцыі і лічыцца калыскай заходняй цывілізацыі, радзімай сусветнай дэмакратыі, заходняй філасофіі, асноўных прынцыпаў фізіка-матэматычных навук, мастацтва тэатра і сучасных Алімпійскіх гульняў. Грэчаская мова мае самую доўгую гісторыю сярод усіх моў індаеўрапейскай групы, бо налічвае 34 стагоддзя толькі пісьмовага перыяду. На аснове грэчаскай азбукі паўсталі лацінка і кірыліца.