Кулік-верабей
Кулік-верабей[1] (Calidris minuta) — адзін з самых дробных сеўцападобных, памерам з вераб'я. На Беларусі рэдкі, пералётны від.
Кулік-верабей | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьУ шлюбным убранні ніз белы, пярэдняя частка грудзей, валлё, горла, бакі шыі і шчокі рудавата-вохрыстыя колеру з бурымі стракацінкамі. Лапы чорныя. Зімовае апярэнне шаравата — бурага колеру. Даўжыня 12 −14 см, размах крылаў 28 — 31 см, вага 20 — 30 г.
Арэал
правіцьКулік-верабей — пералётная птушка, гняздуе ў паўночнай Скандынавіі і сібірскай тундры. Зімуе ў Міжземнамор'і, на Блізкім Усходзе, у Цэнтральнай і Паўднёвай Афрыцы.
Зноскі
- ↑ Напісанне Кулік-верабей ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.9. Мн., 1999, С.6