Сеўцападобныя
Сеўцападобныя (Charadriiformes) — атрад птушак.
Сеўцападобныя | |||||||||||||||||||||||||
Чайка азёрная (Larus ridibundus) | |||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||
Сямействы | |||||||||||||||||||||||||
Гл. тэкст
| |||||||||||||||||||||||||
|
Падзяляецца на 3 падатрады: кулікі, чайкі, чысцікі; больш за каля 200 відаў. Вядомы з позняга мелавога перыяду.
Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды. Жывуць пераважна на ўзбярэжжах і астравах вадаёмаў, балотах і сенажацях, трапляюцца на палях. На Беларусі 57 відаў, найбольш пашыраны чайка азёрная, кнігаўка, слонка, бакас.
Маса птушак ад 20 г (кулік-верабей) да 1 кг і больш (кулон вялікі). Апярэнне шчыльнае, няяркае, зверху часцей цямнейшае. Ногі доўгія. Дзюба часцей доўгая, вострая, прамая або загнутая. Крылы вузкія, доўгія. Хвост кароткі.
Вывадкавыя і паўвывадкавыя птушкі. У кладцы да 5 яек.
Кормяцца беспазваночнымі, рыбай, дробнымі земнаводнымі і млекакормячымі, насеннем раслін.
Асобныя віды — аб'екты палявання.
Класіфікацыя
правіць- Alcidae
- Burhinidae — Аўдоткавыя
- Pedionomidae
- Scolopacidae
- Chionidae
- Rhynchopidae — Вадарэзы
- Thinocoridae
- Sternidae — Крачкавыя
- Haematopodidae — Кулікі-сарокі
- Pluvianellidae
- Phalaropodidae
- Stercoraridae
- Dromadidae
- Charadriidae — Сяўцовыя
- Ibidorhynchidae
- Glareolidae — Ціркушкавыя
- Turnicidae
- Rostratulidae
- Laridae — Чайкавыя
- Recurvirostridae — Шыладзюбыя
- Jacanidae — Яканавыя
Літаратура
правіць- Сеўцападобныя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 357. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).