Вадарэзы (Rhynchops) — род птушак атрада сеўцападобныя. Адзін род сямейства Rhynchopidae, уключае тры віды.

Вадарэзы

Rynchops niger
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rynchops Bonaparte, 1838


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  176961
NCBI  227183
EOL  2822115
FW  276248

Апісанне правіць

Даўжыня цела да 45 см. Афарбоўка чорная з белым. Крылы вельмі доўгія і вострыя, хвост з прагінам. Дзюба вялікая, сціснутая з бакоў, ніжняя сківіца даўжэйшая за верхнюю. Кормяцца дробнай рыбай і воднымі насякомымі, лётаючы ў прыцемках ці ўначы нізка над вадой і пагрузіўшы канец паддзюб’я ў ваду. Жывуць на марскіх узбярэжжах, у вусцях буйных рэк субтрапічных і трапічных зон Афрыкі, Азіі і Амерыкі. Гняздуюць невялікімі групамі на пясчаных водмелях і астравах пасля наступлення сухога сезону і спаду вады ў рэках. Яйкі (2-4) адкладаюць у рытвінку ў пяску. Птушаняты адразу пасля з’яўлення на свет могуць бегаць і плаваць, але іх яшчэ доўга кормяць бацькі.

Літаратура правіць