Крачкавыя (Sternidae) — сямейства птушак атрада сеўцападобных.

Крачкавыя

Sterna hirundo
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sternidae Bonaparte, 1838


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  553483
EOL  2869284
FW  98965

10 родаў, 43 віды. Пашыраны ўсюды. На Беларусі 6 відаў, найбольш пашыраная — крачка чорная.

Даўжыня да 55 см, размах крылаў да 135 см, маса да 700 г. Крылы доўгія, вузкія, хвост вілападобны, дзюба доўгая, простая. Ногі кароткія. Афарбоўка ў асноўным белая, з шызай манішкай і чорнай шапачкай, некаторыя цалкам або зверху бурыя.

Жывуць на водмелях, вадаёмах, якія зарастаюць, некаторыя трапічныя крачкі (роды Anous і Cygis) — на кустах і дрэвах. Трымаюцца чародкамі. Кормяцца дробнымі жывёламі.

Гняздуюцца калоніямі. Нясуць да 4 яец.

Крачка палярная робіць самыя далёкія сярод усіх вандроўных жывёл міграцыі — з Арктыкі ў Антарктыду і пакрывае двойчы за год адлегласць каля 20 тыс. км.

Літаратура

правіць