Яка́навыя, яканы (Jacanidae) — сямейства (або падатрад) птушак з атрада сеўцападобных.

Яканавыя

Аўстралійская якана
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Jacanidae Stejneger, 1885


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  176447
NCBI  54504
EOL  8002
FW  39579

Апісанне правіць

Даўжыня цела 16—53 см. Афарбоўка апярэння рыжая або бронзава-карычневая. Крылы шырокія, на згібе крыла рагавая шпора. Ногі з вельмі доўгімі кіпцюрамі і пальцамі, якія дазваляюць лёгка бегаць па лісці водных раслін.

Пашырэнне правіць

Адрозніваецца 6 родаў, 7-8 відаў. Пашыраны ў тропіках і субтропіках, жывуць на зарослых вадаёмах. Найбольш вядомыя амерыканская якана (Jacana spinosa), аўстралійская якана (Irediparra gallinacea), афрыканская якана (Actophilornis africana).

Асаблівасці біялогіі правіць

Кормяцца парасткамі, насеннем, насякомымі, малюскамі.

Нясуць 3—6 яец.

Літаратура правіць

Яканы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).