Кутора звычайная

Кутора вадзяная, кутора звычайная (Neomys fodiens) — млекакормячая жывёла сямейства землярыйкавых.

Кутора звычайная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Neomys fodiens Pennant, 1771

Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  633776
NCBI  62282
EOL  1178936
FW  231842

Апісанне правіць

Даўжыня цела 7—10 см, хваста 5—8 см, маса 10—17 г. Поўсць кароткая, густая, аксаміцістая, на спіне і баках чорная, радзей чорна-бурая, знізу белая або шараватая, ліняе ўвесну і восенню. Мордачка падоўжаная з доўгімі вібрысамі, якія выконваюць ролю лакатараў. Па ступнях і пальцах задніх лап плавальная аблямоўка з цвёрдых валаскоў. Доўгія валаскі знізу хваста ўтвараюць кіль.

Пашырэнне правіць

Пашырана ў Еўразіі: у т.л. у Еўропе, Сібіры. Самая вялікая з землярыек Беларусі, трапляецца па ўсёй тэрыторыі каля вадаёмаў, на балотах, у сырых лясах, зімой нярэдка каля жылля чалавека.

Асаблівасці біялогіі правіць

Корм (водныя насякомыя і іх лічынкі, малюскі, чэрві, апалонікі, жабы, дробныя грызуны, рыба і інш.) раздабывае пераважна у вадзе, з'ядае на сушы. Вельмі пражэрлівая. Галаданне пераносіць лепш за іншых землярыйкавых (абыходзіцца без корму да 3 сутак).

Паўводная жывёла, добра плавае і нырае. Актыўная ўвесь год, удзень і ўначы.

Гнёзды ў норах або сховішчах на паверхні вады, на купінах сярод травы. Нараджае (красавік—кастрычнік) па 6—8 (зрэдку да 14) дзіцянят 2—3 разы на год.

Значэнне ў прыродзе правіць

Можа шкодзіць рыбнай гаспадарцы. Вадзяная кутора — корм для драпежных і буслападобпых птушак.

Літаратура правіць

  • Самусенка Э. Кутора вадзяная // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5 т. Т. 3. — Мн.: БелСЭ, 1984.