Кут Хумi — у тэасофii адзiн з «настаўнiкаў мудрасцi», у Вучэнні ўзнесеных валадароў[ru] — адзiн з «узнесеных валадароў».[2] Першыя згадкі пра Махатму Кут Хумi належаць Алене Блавацкай[ru]. Паводле яе сцверджанняў, Кут Хумi i Морыа дапамаглi ёй заснаваць Тэасофскае таварыства.[3]

Кут Хумі
Род дзейнасці рэлігійны лідар
Дата нараджэння XIX стагоддзе
Месца нараджэння
Грамадзянства
Настаўнiк Кут Хумi ва ўяўленні Германа Шмiхена, 1884[Камент. 1]

Бiяграфiя

правіць

Расiйскi iндолаг А.М. Сянкевiч[ru] пасля вывучэння творчай спадчыны Блавацкай i iншай тэасофскай лiтаратуры аднавiў бiяграфiю Кут Хумi па асобных дэталях:

  Махатма Кут Хумi нарадзiўся ў Пенджабе ў пачатку XIX ст. i быў родам са шляхетнай сям’i кашмiрскiх брахманаў. Юнаком ён вучыўся ў Еўропе, магчыма, у Германii, аднак на нямецкай мове не размаўляў i не пiсаў. Яго ангельская вымушала жадаць лепшага, яго лацiна збыткавала грубымi памылкамi, затое французскай ён валодаў свабодна. Яго лiсты напiсаныя на дзiўнай, спецыфiчнай ангельскай, быццам iх перакладалi з французскай, да таго ж у iх сустракаюцца словы i выразы з амерыканскага жаргону. Махатма Кут Хумi быў начытаны ў заходняй лiтаратуры, дасведчаны ў навуках, яго ўлюбёнай тэмай была фiласофiя. Ён амаль што без памылак цытаваў Шэкспiра, не гэдак дакладна – Свiфта i зусiм нядбайна – Тэкерэя, Тэнiсана[be-tarask] i Дзiкенса.[4]  

Таксама Мэры К. Нэф пiсала, што ў 70-х гадах XIX ст. Махатма Кут Хумi быў студэнтам у Еўропе.[5] Доктар Гуга Вернэке i прафесар Фехнэр[ru] расказвалi ёй пра яго прысутнасць у 1875 г. у Лейпцыгскiм унiверсiтэце i пра наступнае наведванне iм Цюрыха.[6][7] Яна таксама сцвярджала, што многiя вядомыя тэасофы меркавалi, што настаўнiк К. Х. быў студэнтам Дублiнскага ўнiверсiтэта i падчас навучання там напiсаў кнiгу «Сон Раваны» (англ. The Dream of Ravan), якая была апублiкаваная ў чатырох нумарах Дублiнскага ўнiверсiтэцкага часопiса.[8][9]

Пазней разам з Морыям i iншымi ён кiраваў школай для адэптаў, якая прылягала да аднаго з кляштароў у Тыбеце. Махатмы ўспрымаліся як перадавыя адэпты, якія валодаюць звышчалавечымі сiламi. Яны не падначальвалiся анi манастыру, анi яго правiлам, але мелi поўны доступ да его бiблiятэкi i рэсурсаў.[10] 2 кастрычнiка 1881 г. Блавацкая пiсала да Мэры Холiс Бiлiнг, што менавiта цяпер Кут Хумi праходзiць заключны этап падрыхтоўкi, пасля чаго ён стане адным з найвышэйшых адэптаў:[11]

  Кут Хумi цяпер засынае на тры месяцы, каб падрыхтавацца падчас гэтага Самадхi[ru], цi стану бесперапыннага трансу, да свайго прысвячэння, апошняга, пасля якога ён стане адным з найвышэйшых адэптаў. Бедны К.Х., яго цела зараз ляжыць у асобным квадратным будынку без вокнаў i дзвярэй, уваход у якi адбываецца праз падземны ход з памяшкання рэлiкварыя, а яго дух абсалютна свабодны. Адэпт можа ляжаць так гадамi. Яго чахан (духоўны настаўнiк), гаспадар i кiраўнiк тыбецкага манастыра, клапоцiцца пра яго цела.[12]  

Тэасофiя

правіць

Кут Хумi разам з Морыям i Джвал Кулам[ru] выступаюць як тыя, ад каго сыходзiла iнiцыятыва па стварэннi Тэасофскага таварыства.[2] А. П. Блавацкая сцвярджала, што настаўнiкi Кут Хумi i Морыа цесна супрацоўнiчалi з ёю ў напiсаннi дзвюх яе кнiгаў: «Выкрытая Iзiда» i «Таемная дактрына» i што яна мела асабiстую сустрэчу з Кут Хумi падчас сваёй паездкi ў Тыбет у 1868 г.[3]

Сiнэт, Юм[ru] i iншыя публiкавалi матэрыялы, заяўленыя як атрыманыя ад Кут Хумi. Некаторыя з яго лiстоў паслужылi асноваю для кнiгаў Сiнэта «Акультны свет» i «Эзатэрычны будызм».[13] Яны складаюць таксама аснову кнiгi «Лiсты Махатмаў», якая з’яўляецца зборкай лiстоў Кут Хумi i Морыi, якiя прысвечаныя ў асноўным пытанням тэасофскага вучэння i кiравання Тэасофскiм таварыствам.[3]

Вучэнне ўзнесеных валадароў

правіць

Вучэнне ўзнесеных валадароў[ru] адносiцца даследнiкамi новых рэлiгiйных рухаў да тэасофскай традыцыi.[14] Згодна з Вучэннем, Кут Хумi дасягнуў узнясення пад канец XIX ст. i больш не мае патрэбы ва ўвасабленнi.[15] Апiсваецца шэраг увасабленняў, якiя папярэднiчалi яго ўзнясенню. Сярод iх Пiфагор, Валтасар[en], Францыск Асiзскi, Шах Джахан.[3] Пасланнi ад iмя Кут Хумi публiкавалi такiя прадстаўнiкi Вучэння, як Э. Профэт[ru], Т. Мiкушына[bg].[15][16]

Згодна з Вучэннем, з сямi асноўных боскiх якасцяў Кут Хумi дасканала авалодаў якасцю мудрасцi Бога. У вучэннi ён характарызуецца як валадар-псiхолаг, якi асаблiва абазнаны ў хiтраспляценнях чалавечай душы, i нярэдка гэтая тэма прасочваецца i ў пасланнях.[3]

Палемiка пра iснаванне

правіць

Сведчанняў вiдавочцаў

правіць

Як i Морыа, Кут Хумi доволi часта вандраваў, i шмат хто з чальцоў Тэасофскага таварыства заяўлялi, што мелi сустрэчу з iм.[3]

Вучань Кут Хумi Дамадар Малаванкар[en] сведчыў:

  ... падобна, у Джаму мне асаблiва пашанцавала быць пасланым i атрымаць дазваленне наведаць святы ашрам, дзе я правёў некалькi дзён у дабраславёным атачэннi, якое складалася з гiмалайскiх Махатмаў i iх вучняў, у iснаваннi якiх так моцна сумняюцца. Там я сустрэўся не толькi з маiм улюбёным гуру Кут Хумi i Настаўнiкам палкоўнiка Ольката – Морыям, але i з некалькiмi iншымi Братамi, у тым лiку з адным з Вышэйшых. … То бок я не толькi ўбачыў свайго Гуру як жывога чалавека, вельмi маладога ў параўнаннi з некаторымi iншымi з гэтай дабраславёнай кампанii, але i, болей таго, часам яны, робячы ласку, мелi гутаркi са мною. Так на другi дзень майго перабывання мне было дазволена больш за гадзiну гутарыць з маiм Настаўнiкам.[17]  

Адносна месца пражывання К. Х. палкоўнiк Олькат у 1881 г. пiсаў Юму наступнае:

  Я таксама асабiста ведаў Майстра Кут Хумi з 1875 года. Ён мае зусiм iншы, мяккi тып характару, але ўсё-такi з’яўляецца сябрам iншага (Майстра Морыi). Яны жывуць побач ля невялiкага будысцкага храма, якi знаходзiцца памiж iх дамамi. У Ню-Ёрку ў мяне быў каляровы эскiз на кiтайскiм шоўку з краявiдам мясцовасцi каля рэзiдэнцыi Кут Хумi i майго Чахана, з выявай дома апошняга i часткi маленькага храма.[3][18]  

Таксама А. Бейлi[ru] пiсала, што ўпершыню ўбачыла Кут Хумi ў вiдзежы 30 чэрвеня 1885 г., калi ёй было 15 год. Бейлi сцвярджала, што ён з’явiўся перад ёю як чалавек нееўрапейскай нацыянальнасцi, у турбане, апрануты ў еўрапейскi строй. Спачатку яна меркавала, што гэта быў Iсус, пакуль праз гады, убачыўшы выявы Кут Хумi ў Тэасофскiм таварыстве, не пазнала ў iм свайго наведнiка.[19]

Меркаваннi скептыкаў

правіць

Шэраг даследнiкаў адзначаюць, што занадта мала неаспрэчных доказаў таго, што Махатмы Блавацкай калi-небудзь iснавалi.[20] Таксама скептыкi паказваюць на пэўныя неадпаведнасцi ў апiсаннi асобы Кут Хумi. Так Гордан Штэйн[en] прыходзiць да высновы, што Кут Хумi не валодаў некаторымi мовамi, якiмi мусiў валодаць згодна з яго бiяграфiяй, а менавiта: нямецкай i хiндзi.[21]

Спасылкi

правіць

Заўвагі

правіць
  1. Герман Шмiхен[ru] быў нямецкiм мастаком, якi далучыўся да Тэасофскага таварыства. Ён згадзiўся прыняць удзел у "псіхічным эксперыменце", якi меў на мэце высветлiць, цi можна вобраз Махатмаў перадаць у яго розум ад тых, хто Iх бачыў асабiста.

Зноскі

  1. (not translated to mul), (not translated to mul) Google search — 1997.
  2. а б Masters (Encyclopedia.com). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2024.
  3. а б в г д е ё Koot Hoomi, Master (Kuthumi) // Encyclopedia of Occultism and Parapsychology / Gordon Melton. — Gale Group, Inc., 2001. — С. 873-874. — ISBN 0-8103-8570-8.
  4. Елена Блаватская. Между светом и тьмой / Сенкевич А. Н.. — М.: Алгоритм, 2012. — С. 390. — ISBN 978-5-4438-0237-4.
  5. French, Brendan James (2000). The theosophical masters : an investigation into the conceptual domains of H.P. Blavatsky and C.W. Leadbeater (Vol.1). Department of Studies in Religion, University of Sydney. p. 135.
  6. Theosophical Concepts and the Masters // Harper's Encyclopedia of Mystical & Paranormal Experience / Rosemary Ellen Guiley. — HarperSanFrancisco, 1991. — С. 612. — ISBN 0062503650.
  7. раздзел 7 // Brothers of Madame Blavatsky / Neff Mary K. — Kessinger Publishing, 2003. — ISBN 9780766157828.
  8. French, Brendan James (2000). The theosophical masters : an investigation into the conceptual domains of H.P. Blavatsky and C.W. Leadbeater (Vol.2). Department of Studies in Religion, University of Sydney. p. 630.
  9. Сон Раваны (мистерия). www.theosophy.ru. Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2020.
  10. The western esoteric traditions: a historical introduction / Nicholas Goodrick-Clarke. — Oxford University Press, 2008. — С. 506. — ISBN 978-0-19-532099-2.
  11. French, Brendan James (2000). The theosophical masters : an investigation into the conceptual domains of H.P. Blavatsky and C.W. Leadbeater (Vol.1). Department of Studies in Religion, University of Sydney. p. 136.
  12. H.P.B. to Mrs. Hopis-Billings, Oct. 2 // The Theosophical Forum. — May, 1936. — С. 345.
  13. Melton, J. Gordon. Encyclopedia of Occultism and Parapsychology. Gale Group, Inc. p. 92. ISBN 0-8103-8570-8.
  14. Lewis, James R. (2005). Controversial New Religions. pp. 281–286. ISBN 9780195156829.
  15. а б Handbook of the Theosophical Current / Olav Hammer. — Brill, 2013. — С. 181. — ISBN 978-90-04-23597-7.
  16. Kuthumi. readersfavorite.com. Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2023.
  17. A Great Riddle Solved // The Theosophist / Mavalankar D.. — 1883 (Vol. 5, no. 3.). — С. 61-62.
  18. A Great Riddle Solved // Hints on Esoteric Theosophy vol. 1 / Hume, A. O.. — Bombay, India: The Theosophical Society, 1882. — С. 29.
  19. Melton, J. Gordon. Encyclopedia of Occultism and Parapsychology. Gale Group, Inc. p. 144. ISBN 0-8103-8570-8.
  20. Mystics and Messiahs: Cults and New Religions in American History / Jenkins Philip. — Oxford University Press, 2000. — С. 41-42. — ISBN 0199923728.
  21. Encyclopedia of Hoaxes / Stein, Gordon. — Gale Group, 1993. — С. 224. — ISBN 0-8103-8414-0.