Уільям Мейкпіс Тэкерэй
Уільям Мейкпіс Тэкерэй (англ.: William Makepeace Thackeray; 18 ліпеня 1811, г. Калькута, Індыя — 24 снежня 1863) — англійскі пісьменнік; найбуйнейшы прадстаўнік англійскага рэалізму.
Уільям Мейкпіс Тэкерэй | |
---|---|
William Makepeace Thackeray | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Міхаіл Тытмарш |
Дата нараджэння | 18 ліпеня 1811[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 снежня 1863[1][2][…] (52 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | Вялікабрытанія |
Бацька | Richmond Thackeray[d][5] |
Маці | Anne Becher[d][5] |
Жонка | Isabella Gethen Creagh Shawe[d] |
Дзеці | Anne Isabella Thackeray Ritchie[d], Harriet Stephen[d] і Jane Thackeray[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, раманіст, празаік |
Кірунак | Рэалізм |
Жанр |
Сатыра, гістарычныя нарысы |
Мова твораў | англійская |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вучыўся ў Кембрыджскім універсітэце (1828—29). Творчую дзейнасць пачаў як мастак-карыкатурыст (2000 малюнкаў увайшлі ў кнігу «Тэкерыяна», 1875). Друкаваўся з 1836. У 1860—62 быў рэдактарам часопіса «Корнхіл» (Cornhill).
Галоўная тэма яго твораў — выкрыццё заган тагачаснага англійскага грамадства. Аўтар сатырыка-гумарыстычных «Нататкі Жаўтаплюша» (1840), «Пендэніс» (1850), гістарычных «Гісторыя Генры Эсманда» (1852), «Віргінцы» (1857) раманаў, сямейнай хронікі «Ньюкамы» (1855). Вяршыня яго творчасці — раман «Кірмаш пыхлівасці» (1848), у якім паказаў жыццё простых людзей у перыяд напалеонаўекіх войнаў, узняў вострыя маральна-палітычныя і сацыяльна-грамадскія праблемы. Аўтар шматлікіх аповесцей, вершаў, кніг эсэ, у іх ліку сатырычная «Кніга снобаў» (1847), літаратурна-крытычных нарысаў («Англійскія гумарысты XVIII ст.», 1853), цыкла пародый («Раманы славутых літаратараў», 1847), рэцэнзій, перакладаў і інш. Яго творы адметныя сюжэтнай разгалінаванасцю, займальнасцю інтрыгі, рытмічнай разнастайнасцю, насычаны каламбурамі, матывамі маскі, марыянеткі.
Зноскі
- ↑ а б William Makepeace Thackeray
- ↑ а б William Makepeace Thackeray // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118621483 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ а б Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- ↑ а б Kindred Britain
Літаратура
правіць- Тэкерэй // БелЭн у 18 т. Т. 16. Мн., 2003.
Уільям Мейкпіс Тэкерэй на Вікісховішчы |