Кызылардзінскі політэхнічны інстытут імя Ібрая Жахаева

Кызылардзінскі політэхнічны інстытут імя Ібрая Жахаева - колішняя вышэйшая навучальная ўстанова, якая існавала ў г. Кызыларда (Казахстан) у 1976-1998 гадах. У 1998 годзе шляхам зліцця з Кызылардзінскім гуманітарным універсітэтам імя Каркыт Ата рэарганізаваны ў Кызылардзінскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Каркыт Ата.

Гістоыря

правіць

13 ліпеня 1976 г. у г. Кызыларда быў адкрыты філіял Джамбульскага гідрамеліярацыйна-будаўнічага інстытута (ДГМБІ).

15 лістапада 1990 года Кызылардзінскі філіял Джамбульскага гідрамеліярацыйна-будаўнічага інстытута ператвораны ў Кызылардзінскі інстытут інжынераў аграпрамысловай вытворчасці (КІІАВ). 12 лютага 1992 г. па ініцыятыве грамадскасці, прафесарска-выкладчыцкага і студэнцкага калектываў інстытуту было прысвоена імя выдатнага казахскага земляроба, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі, двойчы Героя Сацыялістычнай Працы Ібрая Жахаева.

7 мая 1996 года інстытут інжынераў аграпрамысловай вытворчасці рэарганізаваны ў Кызылардзінскі політэхнічны інстытут імя І. Жахаева (КПТІ імя І. Жахаева).

Пастановай Урада Рэспублікі Казахстан №256 ад 24 сакавіка 1998 г. Кызылардзінскі політэхнічны інстытут імя Ібрая Жахаева і Кызылардзінскі гуманітарны ўніверсітэт імя Каркыт Ата шляхам зліцця рэарганізаваны ў Кызылардзінскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Каркыт Ата.

Спасылкі

правіць