Кызылардзінскі гуманітарны ўніверсітэт імя Каркыт Ата

Кызылардзінскі гуманітарны ўніверсітэт імя Каркыт Ата - колішняя вышэйшая навучальная ўстанова, якая існавала ў г. Кызыларда (Казахстан) у 1937-1998 гадах. У 1998 годзе шляхам зліцця з Кызылардзінскім політэхнічным інстытутам імя Ібрая Жахаева рэарганізаваны ў Кызылардзінскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Каркыт Ата.

Гісторыя

правіць

Адкрыты ў 1937 г. на базе Далёкаўсходняга Карэйскага педагагічнага інстытута, пераведзенага ў Кызыларду. У 19371941 гг. пры Кызылардзінскім педагагічным інстытуце паралельна дзейнічаў настаўніцкі інстытут. У час Вялікай Айчыннай вайны, у 19411945 гг., на базе Кызылардзінскага педагагічнага інстытута функцыянавалі эвакуіраваныя Кіеўскі і Харкаўскі ўніверсітэты.

У 1952 годзе Кызылардзінскаму педагагічнаму інстытуту прысвоена імя рускага пісьменніка М. В. Гогаля. У 1992 годзе перайменаваны ў Кызылардзінскі педагагічны інстытут імя Каркыт Ата. У 1993 годзе пры інстытуце адкрыты казахска-турэцкі ліцэй, у 1994 — школа-гімназія «Кабілет»

7 мая 1996 года Кызылардзінскі педагагічны інстытут імя Каркыт Ата рэарганізаваны ў Кызылардзінскі гуманітарны ўніверсітэт імя Каркыт Ата (КызГУ).

Пастановай Урада Рэспублікі Казахстан №256 ад 24 сакавіка 1998 г. Кызылардзінскі гуманітарны ўніверсітэт імя Каркыт Ата і Кызылардзінскі політэхнічны інстытут імя Ібрая Жахаева шляхам зліцця рэарганізаваны ў Кызылардзінскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Каркыт Ата.

Спасылкі

правіць